Jump to navigation

Braslaw.by
Портал браславского региона
Поддержать Барахолка
  • Новости
  • Работа
  • Организации
  • Музей
  • Реклама
  • О нас

Форма поиска

Следите за нами в социальных сетях

Вы здесь

  1. Главная ›

Краеведческое издание "Павет"

Краязнаўчае выданне “Павет” з'явілася ў ліпені 2001 года па ініцыятыве супрацоўнікаў краязнаўчага музея Канстанціна Шыдлоўскага і Аляксандра Панцялейкі. У пэўны час яны зразумелі, што Браслаўшчыне варта мець свой краязнаўчы часопіс, на старонках якога жыхары раёна маглі б даведвацца пра цікавыя падзеі і даты з гісторыі нашага краю, мелі б магчымасць самі дасылаць свае цікавыя матэрыялы і фотаздымкі.

У выданні можна  знайсці інфармацыю аб дзейнасці краязнаўцаў і краязнаўчых аб’яднанняў рэгіёна, звесткі пра новыя выданні, а таксама артыкулы па краязнаўству і гісторыі Браслаўшчыны.

За прамежак з 2001 па 2008 год было выдадзена 63 нумары «Павета». У 2013 годзе дзякуючы рэдакцыйнай калегіі ў складзе Аляксандра Панцялейкі, супрацоўніцы музея Ганны Базарэвіч і журналіста Галяша Сялявы аднавілася выданне “Павета”. Кожны, хто жадае атрымаць новы і старыя нумары «Павета», можа звярнуцца ў краязнаўчы музей па адрасе вул. Энгельса, 39 і  тэлефоне 65191.

Павет №1. Ліпень 2001 г. У нумары: Краязнаўчыя навіны; Браслаўшчына на паштоўках; Нечаканая знаходка – помнік Ю.Пілсудскаму.; Апошняя з роду Замбжыцкіх; Раённая газета “Браслаўская Звязда”. 1939 год. Перыяд станаўлення; Славутыя землякі – Альтэр Друянаў; Міёршчына ва ўспамінах Зеліслава Янушкевіча; Выдавецкія навіны.

Павет №2. Верасень 2001 г. У нумары: Краязнаўчыя навіны; Памяткі палеазою; Старонкі гісторыі Друйскай аптэкі і яе ўладальнікаў; Гісторыю Кітая даследуюць на Браслаўшчыне; Вандроўкі: Мёры-Дзісна-Язна; Юбілей фотамастака Яна Булгака; Славутыя землякі – памяці паэта Юзафа Буйноўскага; Гартаючы старыя газеты.

Павет №3. Лістапад 2001 г. У нумары: Краязнаўчыя навіны; Браслаўскі каляндар; Знаходка, якую доўга чакалі (часопіс Дзісненскай гімназіі); Славутыя землякі – схавалася душа паэта (паэт Мікола Дварэцкі); Таямнічы могільнік ў Мёрах; Відзская справа 1940 год; Гісторыя па сямейных дакументах; З гісторыі вёскі Маскавічы; Выдавецкія навіны; Куток калекцыянера –  маркі і канверты да 500-годзя надання Браславу Магдэбургскага права.

Павет №4. Снежань 2001 г. У нумары: Краязнаўчыя навіны; Мёрская цагелка; Гартаючы старыя газеты; Славутыя землякі – Схавалася душа паэта (паэт Мікола Дварэцкі). Заканчэнне. Пачатак ў №3; З гісторыі вёскі Маскавічы. (Заканчэнне. Пачатак ў №3); Ксёндз Язэп Гайлевіч; Радавод сям’і святароў Васілеўскіх; Вершы Яны Капусты; Куток калекцыянера -  канверт да 100 гадовага юбілея мастака Пятра Сергіевіча; Легенды і паданні роднага краю.

Павет №5. Студзень 2002 г. У нумары: Краязнаўчыя навіны; Архітэктар Аляксандр Шпакоўскі; Варажскія ўладанні на Браслаўшчыне;  Гартаючы старыя газеты; Старонкі гісторыі вайны 1812 г.; Браслаўскія пісалы; Як Казяны  сталі Раманава-Нікольскім; Славутыя землякі – хірург Данат Масальскі; Ліст да Браславянаў. Снежань 2001 г.; Выдавецкія навіны; Куток калекцыянера; Легенды і паданні роднага краю.

Павет №6. Люты 2002 г. У нумары: Краязнаўчыя навіны; Падзвінне. Паводка 1931 г.; Відзская справа 1940 год. (Працяг. Пачатак ў №3); Спадчына Віленскага мастака Пятра Сергіевіча ў прыватных зборах у Польшчы; Шляхам да вышынь мастацтва (урывак нарыса віленскага журналіста Янкі Шутовіча “Пётра Сергіевіч”. 1963 г.); Славутыя землякі – прафесар матэматыкі з Дзісны (Раман Табэрскі); Ліст Макісма Танка ў Браслаў; Гартаючы старыя газеты; Легенды і паданні роднага краю.

Павет №7. Сакавік 2002 г. У нумары: Дзень Беларускай Народнай Рэспублікі; Краязнаўчыя навіны; Слова пра бацьку (Мар’ян Пецюкевіч. 1904-1983); Прыватная школа ў Барадзінічах; Дойлід Адраджэння (Міхась Ткачоў); Генерал Булак-Балаховіч; Слова пра шчырага Беларуса (Аўген Аніська); Вершы Яны Капусты; Зянон Якуць; Куток калекцыянера; Гартаючы старыя газеты.

Павет №8. Красавік 2002 г. У нумары: Отан Гедэман. Да 115-годдзя з дня нараджэння і 65-годдзя з дня смерці; Даследчык гісторыі Браслаўшчыны;  З прадмовы О.Гедэмана да кнігі “Гісторыя Браслаўскага павета”; “У маім сэрцы ён заўсёды жывы…” (Ядзвіга Гедэман успамінае); Матэрыялы да бяграфіі О.Гедэмана ў зборах Аддзела рукапісаў Нацыянальнай бібліятэкі ў Варшаве; Гісторыя Браслаўскага павета – першая кніга О.Гедэмана; Унікальны экзэмпляр; Хросны бацька першай кнігі Зеліслаў Янушкевіч; Архіў Отана Гедэмана ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве; Публікацыі пра Отана Гедэмана.

Павет №9. Травень 2002 г. У нумары: Краязнаўчыя навіны; Герб Браслава. 1792 г.; Браслаўскія Зарніцы - 2002; Браславу (ліст Веры Баландэ); Напачтку калектывізацыі; Выдавецкія навіны; Браслаў наш пры азёрах (Юрка Віцьбіч); Рунічныя надпісы з Маскавічаў.

Павет №10. Верасень 2002 г. У нумары: Краязнаўчыя навіны; У горадзе Чорнага Анёла; Паляўнічыя за таямніцамі; Фестываль у Кернаве; У гасцях у Вікінгаў; Укля – 2002.

Павет №11-12. Кастрычнік –  Лістапад 2002 г. У нумары: Друйскі Барысаў камень; Барысавы камяні; Рагвалодаў камень; З гісторыі Друйскага Барысава камня; Аляксей Сапуноў; Вяртанне Друйскага каменя. Я гэта было; Камень волат ля вёскі Латочкі. Хроніка адкрыцця; Біскупін – 2002: ад Попеля да Пястаў; Трагічныя старонкі мінулага; Куток калекцыянера.

Павет №13. Снежань 2002 г. У нумары: Краязнаўчыя навіны; Прырода супраць чалавека; Да 190-годдзя вайны 1812 года; Славутыя землякі – актор Анрэй Вангін;Славутыя землякі – Юзаф Аляксандровіч; Вікінгі на Усходзе; Думка ўслых; Гартаючы старыя газеты.

Павет №14. Студзень 2003 г. У нумары: Станіслаў Нарбут 150; Чалавек супраць прыроды; Краязнаўчыя навіны; Гартаючы старыя газеты; Скандынаўскія цэнтры ў Браслаўскім Паазер’і; Пра трамвайную лінію ў Браславе і казіную вайну (з упамінаў былога старасты Браслаўскага павета Зеліслава Янушкевіча); Выдавецкія навіны.

Павет №15.  Люты 2003 г. У нумары: Краязнаўчыя навіны; Мячэць у Відзах; Нарбут і пажарная справа;  З гісторыі роду Клёттаў; Стараверы Булавішак: учора і сёння; Рэха катынскай трагедыі; Цікавая знаходка – фотаздымак байца Беларускага батальёна; Выдавецкія навіны.

Павет №16.   Сакавік 2003 г. У нумары: Дзень абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі; Выдавецкія навіны; Вершы Міколы Дварэцкага, Яны Капусты, Наталлі Арсеньневай; Векапомнае (фрагмент успамінаў Вінцэнта Жук-Грышкевіча); Выданне Браслаўскай Беларускай камендатуры. 1920 год; С.Нарбут  абставіны смерці і пахавання; Корчмы, заезныя двары, шынкі...

Павет №17.   Красавік 2003 г. У нумары:  Усміхнемся разам з Нарбутам; Гумар з выданняў часоў С.Нарбута; Вясёлыя бываліцы ад З.Янушкевіча; Гартаючы старыя газеты; Калейдаскоп гістарычных кур’ёзаў Браслаўшчыны; Бываліны запісаныя Віктрам Бунтам.

Павет №18.   Травень 2003 г. У нумары: 7-я канферэнцыя “Браслаўскія чытанні – 2003” прысвечаная 150 гадавіне з дня нараджэння Станіслава Нарбута;  Выдавецкія навіны; Куток калекцыянера; Новы музей у Друйскай школе; У пошуках каранёў (Юзаф Копаць); Выставы –“Свецячы іншым, згараю сам…”, “Час Станіслава Нарбута”.

Павет №19.   Чэрвень 2003 г. У нумары: Вершы Зьміцера Давыдзенкі; Здабыча “жывога” агню; Краязнаўчыя навіны; Забытая легенда;  Брас і Дрыва (вершаваны пераказ Міколы Мятліцкага); У пошуках каранёў (Юзаф Копаць). Заканчэнне. Пачатак ў №18; Згінулі пад Монтэ-Касіна; Выдавецкія навіны; Куток калекцыянера; Гартаючы старыя газеты.

Павет №20.  Ліпень 2003 г. У нумары: Браслаўскія сьвяты (вершы Андрэя Хадановіча); Краязнаўчыя навіны; Памяці Васіля Быкава; Сенсацыйная знаходка ў Рацюнках; Экспанат з Чорнай Гары; Як прачка жыла з мачыхай (народная творчасць); Казка пра чараўніка; Конь і чорт; Старажытныя міфалагічныя вобразы; Памяці Стнаніслава Нарбута (вершы Станісалва Валодзькі); Юбілеі – Аляксандру Гарэліку 75; Выдавецкія навіны; Гартаючы старыя газеты.

Павет №21.  Жнівень 2003 г. У нумары: 22 жніўня – Дзень шанавання цудадзейнага абраза Маці Божай Браслаўскай; Краязнаўчыя навіны; З казання архімандрыта Браслаўскага манастыра Гераніма Нярэзія пры цудадзейным абразе Маці Божай.1781 г.; Роздум пілігрыма; Як прачка жыла з мачыхай (народная творчасць). Заканчэнне. Пачатак ў №20; Фестываль у Воліне; Уладзімеру Арлову – 50; Выдавецкія навіны; Помнікі Браслаўшчыны – стараверская царква ў в. Кірыліна; Гартаючы старыя газеты.

Павет №22. Верасень 2003 г. У нумары: Вершы Наталлі Арсеньневай і Міколы Дварэцкага; Краязнаўчыя навіны; Юбілеі – 100-гадовы юбілей паэткі Наталлі Арсеньневай;  Юбілеі – 100-гадовы юбілей паэта Міколы Дварэцкага; Святары замошскай царквы; Краязнаўчая вандроўка ў Казакова; Паляўнічыя за валунамі; Унікальны помнік – помнік Ю.Пілсудскаму каля в. Стэфанова.

Павет №23. Кастрычнік 2003 г. У нумары: 250-я гадавіна Тамаша Ваўжэцкага; Краязнаўчыя навіны; Лёс надмагілля Т.Ваўжэцкага; На могиле Вавжецкого (стихи Петра Костюкевича); Паданні Ваўкоўшчыны і яе ваколіц; Партызанскі дакумент; Вершы Валерыя Каралёва; Яўрэйскія паданні Друі; Экспазіцыі гістырычна-краязнаўчага музея 15 гадоў; Выдавецкія навіны.

Павет №24. Лістапад 2003 г. У нумары: У госці да каменнай дубіцы; Краязнаўчыя навіны; Юбілеі – да 250-годдзя з дня нараджэння Т.Ваўжэцкага; Дакументы па гісторыі Браслаўшчыны; Знакамітыя землякі –  гісторык Кароль Вырвіч; Выдавецкія навіны; Помнікі Браслаўшчыны – касцёл у Мяжанах.

Павет №25. Снежань 2003 г. У нумары: Вершы Ларысы Геніюш; Краязнаўчыя навіны; Сядзіба ў Каменполлі; Выдавецкія навіны; Гартаючы старыя газеты.

Павет №26. Студзень 2004 г. У нумары: Календары – вартавыя часу; Краязнаўчыя навіны; Каляндар юбілейных дат на 2004 г.; Каляндар знамянальных і памятных дат Браслаўскага раёна на 2004 год; Вершы Міколы Талеркі; Куток калекцыянера.

Павет №27. Люты 2004 г. У нумары: Краязнаўчыя навіны; Касцёл у Слабодцы; Каляндар знамянальных і памятных дат Браслаўскага раёна на 2004 год (Працяг. Пачатак ў №26); З гісторыі Слабодскага касцёлу; Мабілізацыя ў Мёрах – 1941 г.; Георгіеўскі кавалер; Выдавецкія навіны; Помнікі Браслаўшчыны – Дабравешчанская царква ў Друі.

Павет №28. Сакавік 2004 г. У нумары: 25 сакавіка - Дзень абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі; Вершы Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна, Кастуся Езавітава;  Краязнаўчыя навіны; Мар’ян Пецюкевіч. Кара за службу народу;  Полымем жорсткасці абпалены лёс; Выдавецкія навіны; Гартаючы старыя газеты; Куток калекцыянера.

Павет №29. Красавік 2004 г. У нумары: Вялікая вада – 2004 год; Краязнаўчыя навіны; З Казельска да Лондана; Браслаў. 1892 год. Хроніка здарэнняў; Унісон; Перабродзкая воласць у 1873 годзе; 20-га красавіка – Радаўніца;  Выдавецкія навіны; Помнікі Браслаўшчыны – касцёл Яна Хрысціцеля ў Опсе.

Павет №30. Травень 2004 г. У нумары:  9 мая – Дзень Перамогі над фашызмам; Краязнаўчыя навіны; 18 мая – Міжнародны дзень музеяў; Уцехі з Бахусам; Археалагічная разведка; Мінулае і сучаснасць. Чаму Браслаўская вуліца?; Візіт нашчадкаў Станіслава Нарбута.

Павет №31 Чэрвень 2004 г. У нумары: Вершы Святланы Лобач, Іны Гарэлік; Краязнаўчыя навіны; Відзаўскі касцёл адзначае юбілей; Ліст Веры Баландэ; Фотаздымак нагадаў… (экскурсія ў Вязынку); Славутыя землякі – Георгіеўскі кавалер Эдуард Сансор-Сасноўскі; У апошнія дні…; Выдавецкія навіны.

Павет №32 Ліпень 2004 г. У нумары: “Жывая археалогія”; Краязнаўчыя навіны; Браслаўскія назвы; Славутыя землякі – Дзмітрый Васілеўскі; Фотаздымак нагадаў… (экскурсія ў Вязынку) Заканчэнне. Пачатак ў №31; Славутыя землякі – Баркулаб Корсак; Гартаючы старыя газеты.

Павет №33 Жнівень 2004 г. У нумары: Вузкакалейная чыгунка; Краязнаўчыя навіны; Як пашыралі вузкакалейку; Вузкая дарога да вялікай справы; З успамінаў Эдуарда Вырвіча, пуцейнага рабочага вузкакалейнай чыгункі; Помнік над Дрывятамі; Гартаючы старыя газеты; З нашага гумару.

Павет №34 Верасень 2004 г. У нумары: Краязнаўчыя навіны; З гісторыі адукацыі ў Браславе ХІХ стагоддзя; Славутыя землякі – Савіч-Заблоцкі; Адукацыя падчас нямецка-фашысцкай акупацыі;  Фабіян Абрантовіч; Славутыя землякі – памяці Стаіславы Герасімовіч; Выстава прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне.

Павет №35 Кастрычнік 2004 г. У нумары: 100 гадоў з дня нараджэння Мар’яна Пецюкевіча (1904-1983);  Цяцеркі – родная вёска Мар’яна Пецюкевіча;  Мар’ян Пецюкевіч. Пачатак; Мар’ян Пецюкевіч: Я – “дырэктар” Цяцерскай школы; Цяцеркі. Незавершаная манаграфія; Зачараваныя скарбы Вільні; Кара за службу народу; Мар’ян Пецюкевіч: у Торуні; Мар’ян Пецюкевіч: важнейшыя публікацыі.

Павет №36 Лістапад 2004 г. У нумары: Унікальны юбілей мястэчка Іказнь 1504-2004; Абставіны заснавання мястэчка Іказнь; Назва; Іказненскі замак; Мястэчка; Духоўная спадчына Іказні; Іказненскія Святары; Іказненскія Бласлаўлёныя; Маёнтак; Адукацыя; Сур’ёзныя і не вельмі сур’ёзныя звесткі пра сучасную Іказнь.

Павет №37 Снежань 2004 г. У нумары: З Калядамі і Новым Годам!; Краязнаўчыя навіны; Ціхая ноч; Па берагах Павянужкі: экспедыцыя “Арганаўтаў мінулага”; У пошуках адметных камянёў; На выставе “Браслаўшчына” у Гданьску; Выдавецкія навіны.

Павет №38 Студзень 2005 г. У нумары: Нашы зямлякі; Альтэр Друянаў, самы дасціпны яўрэй свету; Мікола Паўлоўскі. Наш чалавек у Парыжы; З гісторыі сядзібы ў Ідолта; Навуковец Вячаслаў Маслоўскі; Спявак Пётр Васілеўскі; Вершы Міколы Дварэцкага;  Выдавецкія навіны.

Павет №39 Сакавік 2005 г. У нумары: 25 сакавіка – Дзень Волі; Краязнаўчыя навіны;  Словы святыя…; Язэп Германовіч; Чэслаў Сіповіч: слова да настаўніка; Антон Падзява; Тамаш Падзява; Фелікс Журня; Міхаіл Далецкі; Забыты паэт з Браслаўшчыны; Дзмітрый Пучынскі.

Павет №40 Ліпень 2005 г. У нумары: Браславу 940; Выстава прысвечаная юбілею; Выдавецкія навіны; Пра назву Браслава і гарадзкую тапаніміку; Браслаўскія шляхі, позірк у мінулае.

Павет №41 Жнівень 2005 г. У нумары: Браславу 940; Браслаў у ілюстрацыях; Выдавецкія навіны; Сталічнае месца для свайго павета; Гартаючы старыя газеты; Волін – 2005.

Павет №42 Верасень 2005 г. У нумары: Браслаў на старых фотаздымках; Сталічнае месца для свайго павета (Заканчэнне. Пачатак ў №41); Браслаў у творах Георгія і Наталлі Паплаўскіх; Замкавая Гара. Якім быць помніку?

Павет №43 Кастрычнік 2005 г. У нумары: 90-годдзе пачатку баявых дзеянняў 1-й сусветнай вайны на Браслаўшчыне; З апісанняў баявых дзеянняў і подзвігаў салдат і афіцэраў за верасень-снежань 1915 г.; Фотаздымкі Фядоса Бабенка; Знаходкі Міколы Паўловіча; Купчэльская рэліквія; Пахаванні Першай сусветнай; Пошукі і знаходкі школьных краязнаўцаў.

Павет №44 Лістапад 2005 г. У нумары: Краязнаўчыя навіны; Браслаўскія пячаткі; Літоўцы на Браслаўшчыне; Опса; Даследчыкі таямніц; Гартаючы старыя газеты.

Павет №45 Снежань 2005 г. У нумары: З Калядамі і Новым Годам!; Краязнаўчыя навіны; Даследчыкі таямніц (Заканчэнне. Пачатак ў №44); Новыя археалагічныя помнікі Браслаўшчыны; Раскопкі курганнага могільніка Пагошча; Выдавецкія навіны; Краязнаўчая праца ў Відзкім профтэхвучылішчы; Музейная экспазіцыя Дрысвяцкай школы.

Павет №46 Студзень 2006 г. У нумары: Літаратурнае краязнаўства; Рыгор Барадулін у Браславе; Юбілеі слыных краязнаўцаў Генддзя Каханоўскага, Леаніда Аляксеева, Кліменція Кожана; Вясковы канструктар Іван Агейчык;  Гартаючы старыя газеты.

Павет №47 Люты 2006 г. У нумары: Літаратурнае краязнаўства; Азёры Браслаўшчыны: колькі іх?; Славутыя землякі – акіянограф з Браслава Канстанцін Шульгоўскі; Гісторыя ў фотаздымках; Водгукі.

Павет №48 Сакавік 2006 г. У нумары: 25 сакавіка – гадавіна абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі; Вершы Рыгора Барадуліна, Леры Сом і Франца Сіўко; Браслаўшчына на старонках беларускай газеты “Сялянская ніва” за 1927 год; Са звестак пра Беларускі Пасольскі клуб; Раман-антыўтопія Джорджа Оруэла “1984”. Ёсць над чым падумаць; Да 90-годдзя Відзкай наступальнай аперацыі Першай сусветнай вайны (сакавік 1916 г.); Выстава “Першая сусветная вайна на Браслаўшчыне”.

Павет №49 Красавік 2006 г. У нумары: Гісторыя Пеліканскага касцёла; Бласлаўлёны Мечыслаў Багаткевіч; Ксяндзы і праблема п’янства; Мястэчка і маёнтак. Эпізоды гісторыі; Сялянскія хваляванні ў 1845, 1862 гадах.

Павет №50 Травень 2006 г. У нумары: Юбілейны нумар; Лісты ад чыточоў “Павета”; Гісторыя Мёрскага касцёла; Пад вокам Божага Провіду; Гартаючы старыя газеты.

Павет №51 Кастрычнік 2006 г. У нумары: Краязнаўчыя навіны; Бег дзён; Выдавецкія навіны; Пачатак друкарскай справы на Браслаўшчыне 1918-1919 гг. Друкарня “Магата”. 1930-я гады; Восеньскія Дзяды. Могілкі каля вёскі Кумпіні; Гартаючы старыя газеты.

Павет №52 Лістапад 2006 г. У нумары: Да 100 гадовага юбілею будынка Браслаўскай лячэбніцы; Медыцынскія ўстановы ў Браславе ў часы акупацыі (1941-44 гг.); Род Сапегаў на Браслаўшчыне; Выстава “Ад цэры да кніг ” (з гісторыі кніжнай справы); Выстава “Магічнае кола”.

Павет №53 Снежань 2006 г. У нумары: З Калядамі і Новым 2007 Годам!;  Выстава “Калядныя ўзоры”; Паэтычны зборнік Тэрэзы Крумплеўскай “На прыпынку “Зямля”; “Хадзем наперад!”. Выданне Браслаўскай гімназіі.1938 г.; Легенды з наваколля возера Снуды; Варта толькі прыглядзецца (вывучэнне дагістарычнага мінулага ваколіц в. Пагошча).

Павет №54 Студзень 2007 г. У нумары: Бяльмонты; З гісторыі маёнтка Бяльмонты; Італьянскі след у тапаніміцы маёнтка Бяльмонты; Бяльмонты – рэзідэнцыя караля Неапаля; Напалеон Орда ў Бяльмонтах; План бяльмонцкага наваколля.

Павет №55 Люты 2007 г. У нумары: Бяльмонты (працяг); Уладальнікі Бяльмонтаў: Гільзены, Мануццы, Плятэры; Бяльмонцкі маёнтак. 1926 год; Першы дзіцячы садок на Браслаўшчыне.

Павет №56 Сакавік 2007 г.  У нумары:  25 сакавіка – гадавіна абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі; Вершы памяці Патрыётаў; Яшчэ адна версія паходжання назвы Відзаў; Славутыя землякі – Кшыштаф Навіцкі; Выстава “Жывая археалогія”; “Арганаўты мінулага” у пошуку; Ілюстрацыі да вайны 1812 года на Браслаўшчыне.

Павет №57-58 Кастрычнік –  Лістапад 2007 г.  У нумары: Жывапіс Яна Рыдзікі;  Ян Рыдзіка. Старонкі біяграфіі; Асобныя звесткі пра продкаў Яна Рыдзікі; Азёрная калыска Браслава; Прыбярэжныя паселішчы возера Дрывяты.

Павет №59-60 Снежань 2007 г. – Студзень 2008 г.  У нумары: Калядныя ўзоры 2007; Новыя матэрыялы пра Тамаша Ваўжэцкага; Уладзімір Арлоў. Імёны Свабоды; У музеі – госці з замежжа; Таямніцы старых здымкаў; Малы залаты пярсцёнак Мёршчыны (маршрут вандроўкі); Таямнічыя знакі з гарадзішча Маскавічы; Аўца – ідал Маскавічаў; Відзкія млыны; Калекцыя сумак з чароту з фондаў Браслаўскага аб’яднання музеяў; Нашы землякі – Іваноў Іван Аксенцьевіч.

Павет №61 Люты 2008 г. У нумары: Таямніца Друйскага пісаніка. На шляху да разгадкі; Друя ў 1843 годзе. Некаторыя падрабязнасці пра горад; Месца бою 1812 года каля Друі і пахаванні; Першы французскі генерал, які трапіў у палон у 1812 годзе; З фотаархіва нашага земляка.

Павет №62 Сакавік 2008 г. У нумары: Беларускай Народнай Рэспубліцы – 90 (1918-2008); Куток калекцыянера; Станіслаў Булак-балаховіч; Браслаўскія матэрыялы ў часопісе “Крывіч”, Нашы землякі – любіў беднасць і пакору ( ксёндз Францішак Апячонак); Рарытэтныя беларускія выданні з калекцыі Браслаўскага музейнага аб’яднання.

Павет №63 Красавік 2008 г. У нумары: Ці меў Браслаў Магдэбургскае права да 1792 года?; Першая зброя нашага далёкага продка; Малы залаты пярсцёнак Мёршчыны (Працяг. Пачатак ў №59-60); Тэкля Урублеўская.

Павет №64 Студзень 2013 г. У нумары: З гісторыі парка ў Браславе; Уражаньне ад святкавання 10-х угодкаў “Крыніцы”; Юбілейная выстава Яна Рыдзікі; Мар’ян Радзецкі-Мікуліч (з успамінаў Зеліслава Янушкевіча); Новыя імёны – Іосіў Блейхман; Як будавалі калонію для ўраднікаў; Беларусы ў свеце – Алесь Грыцук; Да 200-годдзя вайны 1812 г.

Павет №65  Верасень 2013 г. У нумары: Аб метэарытах на Браслаўшчыне; Першы турыстычны даведнік па Браслаўшчыне; Успаміны – Бутрым; Таленавіты дзівак (успаміны пра мастака Паўла Туманоўскага); Дабрачынныя яўрэйскія аб’яднанні Браслава ў канцы ХІХ – пач. ХХ ст.; Сведчаць старажылы.

Павет №66 Снежань 2013 г. У нумары: Паўстанне 1863-1864 гг. на Браслаўшчыне (нарыс Чэслава Савіча); Ўшанавалі памяць землякоў (Генрыха Дмахоўскага і Яна Гушчы); Ксёндз Юзаф Бародзіч; “Казкі старога Браслава” Улдазіміра Шапо; Пра што пісала “Беларуская крыніца”; Сіянісцкі рух у Браславе; Местачковая самота; Мядзведзь з маёнтку.

Павет №67 Сакавік  2014 г. У нумары: 25 сакавіка была прынятая 3-я Устаўная грамата, якая абвяшчала вольнасць і незалежнацсь Беларускай Народнай Рэспублікі. Са святам!; Выдавецкія навіны; Роля  свецкіх і духоўных лідараў яўрэйскай абшчыны Браслава ў жыцці мястэчка; Атрад Яна Ельскага-Ёдкі (Працяг. Пачатк у №66); Падзея – адкрыццё музея  памяці воінаў інтэрнацыяналістаў у СШ №1 г. Браслава; Нацыянальныя фарміраванні на Браслаўшчыне ў часы  нямецкай акупацыі; Успамін – Корнусь і Анця Ілгаскія; Адметнаці народнай кухні Браслаўшчыны і яе сувязь з календаром святаў.

Павет №68 Ліпень  2014 г. У нумары: Фільім-Фільм-Фільм; Гутарка з рэжысёрам Віктарам Туравым і мантажніцай фільма “Вайна пад стрэхамі” Таццянай Клімовіч; “Вайна пад стрэхамі” гісторыі са здымачнай пляцоўкі; “Цуд з касічкамі” і верталёт ля Замкавай Гары; “Зацішша” ў Опса.

  

    

 

 

 

 

 

 

  • Где остановиться
  • Где поесть
  • Что посмотреть
  • Развлечения
  • Сувениры
  • Недвижимость
  • Афиша
  • Справка

Погода в Браславе

Погода в Браславе
Погода
Погода в Браславе на 2 недели
.
© Braslaw.by — портал браславского региона, 2012 - 2021
Все права защищены. Полное или частичное копирование
материалов возможно только с указанием индексированной ссылки на ресурс.