Jump to navigation

Braslaw.by
Портал браславского региона
Поддержать Барахолка
  • Новости
  • Работа
  • Организации
  • Музей
  • Реклама
  • О нас

Форма поиска

Следите за нами в социальных сетях

Вы здесь

  1. Главная ›
  2. Новости ›

Беларусь пад зорным небам (відэа)

27.01.2013

Нашы партал ужо змяшчаў здымкі зорнага неба па-над некаторымі маляўнічымі мясцінамі Браслаўшчыны. А сяння да вашае ўвагі прапануем таймлапс, каторы па праве можа стацца адной з візітнай картак Беларусі. Віктар Малышчыц, выкладчык астраноміі, стварыў выдатны відэаролік, які прэзэнтуе пекныя куткі нашае Бацькаўшчыны, у тым ліку Браслаўшчыну, пад зорным небам.

"Часам дастаткова хаця б раз убачыць сапраўднае зорнае неба, каб назаўсёды палюбіць яго. А часам дастаткова проста аднойчы убачыць сваю краіну пад зорным небам, каб яшчэ больш закахацца ў яе. Крыштальная роўнядзь Браслаўскіх азёраў, палярнае ззянне над Вілейскім водасховішчам, Млечны Шлях між старых дубоў і над мурамі старых храмаў і замкаў… У гэтым кароткім фільме Беларусь – на фоне Космасу, пад бяскрайнім начным небам, у абдымках зорак..."

© Braslaw.by — портал браславского региона, 2012 - 2021
Все права защищены. Полное или частичное копирование
материалов возможно только с указанием индексированной ссылки на ресурс.