Jump to navigation

Braslaw.by
Портал браславского региона
Поддержать Барахолка
  • Новости
  • Работа
  • Организации
  • Музей
  • Реклама
  • О нас

Форма поиска

Следите за нами в социальных сетях

Вы здесь

  1. Главная ›
  2. Новости ›

Кіраўніка клуба народных майстроў "Ля возера" Наталлю Парахневіч прызналі лепшым супрацоўнікам культуры за 2014 год

Наталля Парахневіч Браслаў
27.02.2015

Не першы раз узгадваем пра Наталлю Парахневіч, але, шчыра кажучы, напісаць артыкул пра аднаго з самых таленавітых людзей нашага горада асабіста мне далося няпроста. Бо рэдка сустрэнеш чалавека, у якім бы настолькі моцна спляліся творчыя дасягненні, шчырая душа, сціпласць характару і пэўная жыццёвая мудрасць. Жанчыне нездарма прысвоілі званне лепшага супрацоўніка культуры за мінулы год, але калі знаёмішся бліжэй з гэтым чалавекам, то разумееш, што ніякія ўзнагароды ці тытулы не могуць поўна перадаць багацце яе ўнутранага свету.


Дырэктар музейнага аб'яднання Надзея Дударонак і загадчыца музея традыцыйнай культуры Элеанора Зінкевіч вельмі цёпла адгукаюцца пра Наталлю. За 12 гадоў працы жанчына здолела пакарыць калег душэўнай дабрынёй, спагадлівасцю, здольнасцю арганізаваць творчы працэс. Яна стварае сапраўдныя шэдэўры ў галіне ткацтва і вышыўкі. Чаго вартая, напрыклад, яе апошняя выстава «Колеры натхнення», якая зараз экспануецца ў Латвіі.

Але найбольш істотнай варта назваць дзейнасць Наталлі як кіраўніцы клуба народных майстроў і самадзейных мастакоў «Ля возера». Для 62 чалавек рознага ўзросту і прафесій, якія працуюць у такіх тэхніках, як ткацтва, вязанне, пляценне з лазы, фларыстыка, разьба па дрэве і іншых, яна стварыла цудоўную сяброўскую атмасферу. Члены клуба заўжды актыўна ўдзельнічаюць у выставах, кірмашах рамёстваў, дзеляцца ўласнымі набыткамі з усімі, хто цікавіцца мастацтвам, і галоўнае – увесь час растуць у творчым плане. Для гэтага Наталля перыядычна ладзіць пасяджэнні клуба, дзе сябры разам абмяркоўваюць праблемы захавання традыцыйных рамёстваў Браслаўшчыны, плануюць удзел у выставах і мерапрыемствах рознага ўзроўню.

Традыцыйнымі сталі выставы мастакоў нашага краю «Браслаўская палітра» і самая вядомая «Калядныя ўзоры», а раз у квартал Наталля дапамагае арганізаваць персанальныя выставы майстроў. Яна заўсёды запрашае членаў клуба і да ўдзелу ў абласных фестывалях-кірмашах.

Зрэшты, каб не пералічваць усе дасягненні гэтай прыгожай жанчыны (а іх вельмі шмат), скажу, што не ў кожнага атрымліваецца знаходзіць кантакт з людзьмі розных інтарэсаў і дасканала аказваць ім дапамогу. А Наталля ўмее гэта выдатна, таму і паважаюць яе, выказваюць удзячнасць за добразычлівасць і нязгасны творчы імпэт.

тэкст і фота - Галляш Сялява


© Braslaw.by — портал браславского региона, 2012 - 2021
Все права защищены. Полное или частичное копирование
материалов возможно только с указанием индексированной ссылки на ресурс.