Урбанскія школьнікі наведалі дзіцячы дом у Відзах
Незвычайнае знаёмства адбылося ў навучэнцаў Урбанскай школы. У мінулую пятніцу яны наведалі дзіцячы дом сямейнага тыпу ў Відзах. Да сустрэчы рыхтаваліся загадзя. Напярэдадні ў школе прайшла акцыя “ Падары цяпло сваёй душы”, падчас якой навучэнцы збірали падарункі для сваіх равеснікаў. Васьмікласнікі школы падрыхтавалі праграму “ Давайце будзем сябраваць”.
Зараз у сямейным доме выхоўваецца пяцёра дзяцей 10-14-гадовага ўзросту. Маці Святлана Антонаўна Дземіткевіч гасцінна адчыніла дзверы. Дзеці, нібы сапраўдныя гаспадары, правялі па дому, паказалі свае пакоі, расказалі аб жыцці. Уразіла незвычайная чысціня, утульнасць дома, а яшчэ – цеплыня адносінаў паміж дзецьмиі.
Дзве гадзіны прайшло непрыкметна. У гульнях і гаспадары, і госці настолькі зблізіліся, захапіліся, што маці прыйшлося не адзін раз запрашаць усіх да стала. На развітанне дзеці прасілі зноў прыязджаць у госці. Сустрэча паказала, як многа значыць для іх увага і добрыя адносіны сверснікаў.
Галіна Дудзевіч,
настаўнік Урбанскай ДССШ