Школьнікі з Іказні павандравалі па беларускіх замках
У Беларусі 2016 год абвешчаны годам культуры. Вялікая ўвага надаецца выхаванню ў падрастаючага пакалення любові да Радзімы, захаванню гісторыка-культурнай спадчыны, развіццю цікавасці да гістарычнага мінулага нашай краіны. Штогод з 1984 года, 18 красавіка адзначаецца міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін.
Наша любімая Браслаўшчына таксама багатая на розныя славутасці. Прыемна, што менавіта тут існавала 4 замкі (са 115 на Беларусі) перыяду Вялікага Княства Літоўскага: Браслаўскі, Дрысвяцкі, Друйскі і Іказненскі. На жаль, да нашых дзён ні адзін не захаваўся, таму застаецца толькі ўяўляць, як яны выглядалі.
Навучэнцы Іказненскай школы вырашылі пазнаёміцца ??з ацалелымі замкамі Беларусі на свае вочы і адправіліся 16-17 красавіка на экскурсію. У вандроўку сабраліся вучні 7-9 класаў, іх настаўнікі і педагогі, якія раней працавалі ў школе. Такой вясёлай кампаніяй яны пабывалі ў Крэве, Гальшанах, Лідзе, Навагрудку, Міры і Нясвіжы.
За два дні атрымалася акунуцца ў свет сярэднявечча, пазнаёміцца ??з гістарычным мінулым беларускіх гарадоў і мястэчак, даведацца шмат новага пра замкі. Пасля паездкі з'явілася жаданне больш даведацца пра іказненскія ўмацаванні,а можа, нават заняцца і рэканструкцыяй свайго замка. Што прыемна на шляху сустракаліся толькі добрыя людзі: кіроўца аўтобуса Радзевіч Э.С., адміністрацыя школы Гальшанаў, супрацоўнікі музеяў, турысцка-краязнаўчы цэнтр г. Ліды, і многія іншыя, заўсёды былі рады дапамагчы.
Я думаю, гэтая выправа надоўга запомніцца дзецям, і паўплывае добрым чынам на іх самасвядомасць.
Вячаслаў Кроп.
Фота парталу Браслаў.Бай прадастаўлена аўтарам.