Jump to navigation

Braslaw.by
Портал браславского региона
Поддержать Барахолка
  • Новости
  • Работа
  • Организации
  • Музей
  • Реклама
  • О нас

Форма поиска

Следите за нами в социальных сетях

Вы здесь

  1. Главная ›
  2. Новости ›

Зарніцы і Меч Брачыслава - 2016 (думкі і фота)

Зарницы меч брачислава браслав
02.06.2016

Сёлета праграма Зарніцаў кардынальна не адрознівалася ад мінулых гадоў, але як і заўжды пра свята традыцыйнай культуры людзі адгукаліся вельмі цёпла.


Прыемным новаўвядзеннем стаў конкурс народных танцаў, які сабраў на пляцоўцы ля аркі "дарогі жаданняў" каля сотні танцораў з розных раёнаў Віцебскай вобласці. Гэта было неверагодна файна, хоць танчыць у такую спёку канкурсантам было нялёгка. Шкада, што фармат мерапрыемства не ўключаў у сябе магчымасць удзелу ў танцах любога жадаючага. На жаль, народныя танцы сярод мясцовага насельніцтва не вельмі карыстаюцца папулярнасцю - на пляцоўцы было небагата гледачоў.

Харавая асамблея - цудоўная магчымасць з'яднаць розных людзей, ствараючы разам песню. Але маштабы хору, які колісь славіўся на ўсю рэспубліку, ужо не тыя, хаця па адчуваннях агменьчык яшчэ гарыць - удзельнікам вельмі спадабалася спеўная атмасфера. Другі дзень "Зарніц" таксама, як і штогод, мала чым адрозніваўся сёлета - урачыстае шэсце ў Леснічоўку, гала-канцэрт, гандлёвыя рады, прэзентацыя мясцовых падвор'яў, атракцыёны для жадаючых адпачыць, выступ зоркі беларускай эстрады Сашы Нэма. Зрэшты, тагачасных сямейных пасядзелак (паляжалак) у Леснічоўцы, па якіх шмат хто настальгізуе, калі людзі накрывалі цэлыя паляны ежай і пітвом, - ужо не вернеш. Таму даводзіцца цешыцца таму, што маем.

"Меч Брачыслава" - ядро, на якім часткова трымаюцца Зарніцы, сёлета праходзіў ужо ў 6 раз (!) Паводле мясцовых, кошт квітка на гару аказаўся "кусачым" і не ўсе здолелі трапіць на мерапрыемства толькі праз прычыну кепскага фінансавага становішча. Але, я лічу, што такая разнастайная праграма адназначна заслугоўвае на гэты кошт. Падумайце самі - рыцарскія баі, відовішчны спектакль аднаго з самых крутых вулічных тэатраў Беларусі, фаер-шоў, танцы, выступ "Navi", грандыёзны феерверк, пляцоўка для дзетак - хіба вялізная праца арганізатараў не павінна ацэньвацца як мае быць?

Наогул цешыць, што Браслаў - адзін з нешматлікіх раённых цэнтраў, дзе адбываецца столькі шмат цікавых і маштабных мерапрыемстваў. Наперадзе фестываль "Віва Браслаў", а пакуль скажам дзякуй усім, хто спрычыніўся да арганізацыі сёлетніх "Зарніц". Рэспект!

 

МЫ СКАМПАНАВАЛІ ЎСЕ СПАСЫЛКІ НА ФОТА І ВІДЭАРЭАПАРТАЖЫ З РОЗНЫХ САЙТАЎ.

ШУКАЙЦЕ СЯБЕ:

БТ

БРАСЛАЎ.БАЙ

БЕЛСАТ

АНТ

КРАЙ.БАЙ

БРАСЛАЎСКАЯ ЗВЯЗДА: 1, 2, 3, 4

АНДРЭЙ АСТАПКА

МІКАЛАЙ НОВІКАЎ

НАДЗЕЯ РАДЗЬКОВА

МАРЫНА БЕЛАЯ

ТЭРЭСА КАВАЛЕЎСКАЯ

НАТАЛЛЯ ПАРАХНЕВІЧ

СУПОЛКА "МБ" НА FB

АЛЬФРЭД МІКУС

ВАРГЕНТОРН

U.S. Charg? d'Affaires to Belarus Scott Rauland

 

 

 

Гальляш Сялява

Фота аўтара.

 

 

© Braslaw.by — портал браславского региона, 2012 - 2021
Все права защищены. Полное или частичное копирование
материалов возможно только с указанием индексированной ссылки на ресурс.