Jump to navigation

Braslaw.by
Портал браславского региона
Поддержать Барахолка
  • Новости
  • Работа
  • Организации
  • Музей
  • Реклама
  • О нас

Форма поиска

Следите за нами в социальных сетях

Вы здесь

  1. Главная ›
  2. Новости ›

Як маленькія турысты з Ікажні не пабаяліся марозу і рушылі ў паход..

06.01.2017

Гэты год ікажанскія турысты на чале з Вячаславам Крапом пачалі з нявялікай краязнаўчай вандроўкі...


Спярша група турыстаў дабралася да Відзаў. Школьнікі паглядзелі пасёлак, наведалі магілу Тамаша Ваўжэцкага і касцёл. А зранку пазнаёміліся з Відзаўскім коледжам і паклыпалі да Дрысвят (25 км). Увечары гэтага ж дня прыпыніліся ў Дрысвяцкай школе. А зранку пачаўся... марозsmiley Але іх гэта не спыніла. Экскурсія ў школьны музей, цікавыя легенды пра Дрысвяты ад настаўніцы гісторыі, вылазка на ГЭС "Дружба народаў" - і дахаты - прыгадваць і абмяркоўваць убачанае.

Дзякуй добрым людзям за падтрымку: Э. Радзевічу Э. ( за дарогу ад Іказні да Відзаў), Сарбаю В.І.,(за ўтульную спартыўную залу і магчымасць пагуляць у тэніс), ксяндзу Зэнану ( за агляд  касцёла і благаслаўлене ў дарогу), Капуста Л.Н. (за арганізацыю знаёмства з коледжам), Кажанеўскай А.Б.(за экскурсію па музеі коледжа), Капуста А.М. (за смачны абед), Мінчанка В.Н. (за сардэчны прыём у школе), Прахарэнка А.Т. за цікавую вандроўку ў мінулае Дрысвят).

 

Вячаслаў Кроп.

Фота аўтара

© Braslaw.by — портал браславского региона, 2012 - 2021
Все права защищены. Полное или частичное копирование
материалов возможно только с указанием индексированной ссылки на ресурс.