Мастацкія выхадныя ў Браславе: друйская выстава жывапісу адкрылася ў музеі
У суботу, 4 лютага ў музеі традыцыйнай культуры адкрылася выстава па выніках мастацкага плэнеру, які праходзіў у Друі мінулым летам.
Таму, хто не здолеў трапіць на адкрыццё настойліва раім завітаць у вольны час. У Браславе нячаста бываюць такія файныя экспазіцыі карцін таленавітых мастакоў з усяе Беларусі
Арганізатар плэнеру ксёндз Сяргей Сурыновіч актыўна папулярызуе нашы край і мастацтва, развівае творчыя сувязі між інтэлігенцыяй нашай краіны на базе Друйскага кляштару. На адкрыцці ён расказаў пра папярэднія плэнеры, і тое, што на сёлетні ўжо пададзена каля сотні заявак ад розных беларускіх творцаў.
Сярод гасцей выставы быў і біскуп Алег Буткевіч, які ўзняў тэму важнасці мастацтва ў ключы рэлігіі. А музейныя супрацоўнікі ў сваю чаргу падарылі яму вышыванку й паяс.
Шмат фотаў глядзіце ТУТ
Гальляш Сялява,
фота і відэа аўтара