У браслаўскім касцёле ўрачыста асвяцілі новы арган
Нашы партал улетку паведамляў пра тое, што ў браслаўскім касцёле павінны ўсталяваць новы арган, які ахвяравалі нам з Германіі. І вось 15 кастрычніка біскупам Алегам Буткевічам адбылося ўрачыстае асвячэнне аргана. На свяце былі і госці-ахвярадаўцы з Берліна. А пасля літургіі ксёндз Ёаган Трумэр, прафесар Універсітэта музыкі і сцэнічных мастацтваў у горадзе Грац, Ганаровы доктар Беларускай акадэміі музыкі, зайграў для браслаўчан цудоўную музыку.
Браслаўскі касцёл раней меў свой арган, але з часам іструмент стаў граць горш, і ў выніку запатрабаваў дарагі рамонт. Калі ж пробашчам быў кс. Антоні Земба, субраты-сальватарыяне з Нямеччыны прапанавалі падарыць арган з сальватарынскай парафіі ў Берліне. Пасля няпростай перадачы і зборкі аргана, у жніўні яго наладжваў майстар Белдзяржфілармоніі Генадзь Чарняўскі разам з жонкай Аксанай.
Гальляш Сялява,
фота Вальжыны Лук'янёнак.