Ва Урбанах свята матуляў адзначылі конкурсам «Міс Восень»
“Міс Восень“ - пад такой назвай ва Урбанскім дзіцячым садзе-пачатковай школе прайшло свята, прысвечанае Дню Маці і самай чароўнай пары года – восені..
Свята пачалося з віншавання матуляў выхаванцамі дзіцячага сада. А кульмінацыяй стала прадстаўленне “Міс Восень”. Пад гукі вальса ў залу ўвайшлі 5 дзяўчынак: Перманіцкая Дар’я, Лявончанка Эвеліна, Алёхна Дзіяна, Вавінская Аляксандра, Перманіцкая Ганна. Кожная дэманстравала сваё ўбранне, адказвала на пытанні вядучай, адгадвала загадкі.
Навучэнцы школы і выхаванцы дзіцячага сада падрыхтавалі выставу работ з агародніны і садавіны “Восеньскія фантазіі”. Усе прынялі актыўны ўдзел, але асабліва ўразілі работы Куцюна Ягора “Міс восень”, “Восеньскі букет”, Алёхна Дзіяны і Андрэя “Па марах, па хвалях”, “Смачны зайка”, Перманіцкай Ганны “Іншапланяцянка”.
Дзяўчынкі спявалі, чыталі шчырыя і пранікнёныя радкі, прысвечаныя маці. Стараліся ўсе, але карона “Міс Восень” дасталася Алёхна Дзіяне. Закончылася свята ўручэннем падарункаў матулям ад навучэнцаў школы і выхаванцаў дзіцячага сада.
Балочка З.С.,
выхавацель дашкольнай адукацыі