Як браслаўчане спявалі калядныя песні (відэа)
У калядны час у браслаўскі музей традыцыйнай культуры завітаў лідар этна-гурта Vuraj, кіраўнік Спеўнага сходу, саліст Белдзяржфілармоніі - Сяржук Доўгушаў.
Мерапрыемства, якое па браслаўскіх мерках атрымалася даволі шматлюдным, праходзіла ў рамках заняткаў па беларускай мове "Мова нанова". Курсы функцыянуюць ужо з пачатку лета 2017 году, і хоць пакуль што збіраюць небагата прыхільнікаў роднай мовы, але ўсё адно збіраюцца працягваць сваё існаванне, ставячы за мэту знаёмства браслаўцаў з цікавымі творчымі людзямі з усёй нашай краіны.
На калядным мерапрыемстве Сяржук сумесна с наведвальнікамі развучыў некалькі калядных спеваў, а таксама зладзіў сапраўдны святочны выступ.
Па водгуках, мясцовым вельмі спадабалася, хтосьці нават вяртаўся дахаты прыпяваючы