Дзе знаходзіцца найвышэйшая кропка Браслаўшчыны?
Сябры, дзелімся з вамі невялічкім леташнім падарожжам. Пра гару Маяк ведаюць усе, і на дзіва, шмат хто лічыць, што гэта самая высокая кропка ў нашым рэгіёне. Але мы высветлілі, што ёсць куды вышэйшыя "горы", якія месцяцца ў Друйскім кірунку.
Дабірацца туды давялося, прадзіраючыся скрозь лясныя нетры і бабрыныя заставы.
Схілы канкрэтна зараслі лесам, які замінае агляду навакольных ландшафтаў. Так і не скажаш, што гэта "гара".
Саму вяршыню можна адшукаць, арыентуючыся на невялікую алею ялінак. Вышыня смулькаўскай гары — 210,6 метра над узроўнем мора (амаль на 40 метраў вышэй за Маяк).
На гары размешчаны геадэзічны маркер у выглядзе характэрнага бетоннага слупка.
Мо хто пажадае паўтарыць нашы шлях. Дык запішэце каардынаты вяршыні гары: 55 ° 41 '43,0 "N, 27 ° 21' 20,3" E
Фота Іллі Вашкеля