Драйвовы канцэрт Сяргея Башлыкевіча ў Браславе (фотарэпарт)
Кожны раз, калі ў Браслаў прыязджае які-небудзь файны выканаўца, і на яго прыходзіць небагата людзей, дзіўлюся. Ці то было недастаткова рэкламы, і людзі проста не даведаліся пра мерапрыемства, ці то браслаўчане занятыя ўласнымі справамі і ў іх няма часу на культуру, ці то кагосьці злякаў кошт на квіток (64 капейкі). Зрэшты, перакананы, што ўсе, хто трапіў у суботу на невялікі канцэрт таленавітага беларускага барда Сяргея Башлыкевіча, ані разу не пашкадавалі пра гэта. Настолькі драйвовай была атмасфера ў музеі традыцыйнай культуры.
Сяргей Башлыкевіч добра знаёмы аматарам годнай беларускай музыкі па сваёй шматгадовай сольнай дзейнасці, а таксама ў межах праекту Leibonik.
Фанаты ведаюць яго па песнях "Пакахала ксенаморфа", "Касінеры", "Аливария", "Сэкс з барадатым мужчынам", "Смачна і хутка" і іншых. Некаторыя з гэтых хітоў Сяргей выканаў і для браслаўскіх слухачоў. Прычым было дастаткова і весялосці, і лірыкі, і цікавых апавяданняў з жыцця аўтара.
Гальляш Сялява,
фота аўтара.