Як ва Ўрбанах адзначылі свята абаронцаў Айчыны
28.02.2018
Заўсёды прыемна, калі віншуюць. Павіншаваць татаў са святам Абаронцаў Айчыны вырашылі і ва ўрбанскай установе адукацыі. Для каманд “Лётчыкі “і “Пагранічнікі” была арганізавана спартыўна-забаўляльная праграма “Разам з татам”.
Бацькі разам з дзецьмі прымалі ўдзел у разнастайных конкурсах: былі снайперамі, дзяжурылі на кухні, дастаўлялі сакрэтныя дакументы, збіралі “трывожны” рукзак. Віншавалі ўдзельнікаў мерапрыемства малодшыя школьнікі і выхаванцы дзіцячага сада. У іх выкананні гучалі вершы, песні, інсцэніроўкі. Час за забавамі прайшоў весела і непрыкметна.
Балочка З.С.,
выхавацель дашкольнай адукацыі “Урбанская дзіцячы сад-пачатковая школа Браслаўскага раёна”