Браслаўчанку Надзею Кандрусевіч-Шыдлоўскую ўганаравалі шведскай прэміяй за пераклады дзіцячай літаратуры
Браслаўчанку Надзею Кандрусевіч-Шыдлоўскую ўганаравалі шведскай прэміяй Eldsj?lspris 2018 за пераклады шведскай дзіцячай літаратуры на беларускую мову.
Дзякуючы дзяўчыне, беларускія дзеці пазнаёміліся з персанажамі цудоўных твораў шведскіх пісьменнікаў Sven Nordqvist, Lennart Hellsing, Sara Lundberg, Ulf Stark, Gunilla Bergstr?m і Jujja Wieslander. Дарэчы, у 2013 годзе ў Браславе ў музеі традыцыйнай культуры была зладжана прэзентацыя перакладу Надзеяй казак Юі Вісландэр, дзе прыстунічала і сама аўтарка і нават тагачасны шведскі пасол Стэфан Эрыксан. А сёлета дзяўчына запусціла сваё невялікае выдавецтва "Коска" (назва адсылае да косак, якія насіла Пэпі Доўгая Панчоха).
Шведская акадэмія дзіцячай кнігі падзякавала Надзеі за яе глыбокую прыхільнасць да шведскай дзіцячай літаратуры і цудоўныя пераклады.
Нашы партал таксама далучаецца да віншаванняў. Цешымся, што маем такую зямлячку!
Крыніца: