Слоўнік браслаўскага слэнгу (2003 год)
У 2003 годзе Яўген Матуль і Галляш Сялява разам паспрабавалі стварыць невялікі слоўнік браслаўскага слэнгу, і нават прэзентавалі яго на школьнай канферэнцыі ў секцыі лінгвістыкі. Сёння мы адлічбавалі гэты забаўны неадназначны слоўнічак, і хочам падзяліцца ім з шаноўнымі чытачамі.
СЛОЎНІК БРАСЛАЎСКАГА СЛЭНГУ (ВЕРСІЯ 2003 ГОДУ)
СКЛАДАЛЬНІКІ: ЯЎГЕН МАТУЛЬ І ГАЛЬЛЯШ СЯЛЯВА
Класны – добры, цудоўны
Шкаф, качок – моцны чалавек, вялізны па памеры
ДЫлда, бацЭла – 1. Тоўсты чалавек 2. Высокі чалавек
Братэла, брацельнік – брат
Сяструха – сястра
КірАпла – няспраўны чалавек
Шнуркі, чарапЫ – бацькі
Квадрат – марудны чалавек
Хор, краля, бабішча, чувіха – дзяўчына
Круцяк, мэн – аўтарытэт
Гопнік – той, хто слухае папсу
КЭлхан, калхазан – калгаснік
БарыгАн, сіняк, барыга – алкаголік
ВАфля, лох – неразумны чалавек
МАлец, ПЭцан – хлопчык
Мармон – багаты чалавек
Чэл, чувак – чалавек
МатУха – мама
Кавалак старасці – дзядуля
Тарпеда - жонка
ТупАк, сундук – неразумны чалавек
Бервяно – гультай
ДзішАк, аццтойнік – той, у каго нешта кепска атрымліваецца
Кадр, кадзер – 1. Смешны чалавек 2. Смешны выпадак
Мент, мільтон, фараон – міліцыянер
Чайнік – навічок
Лузер – той, хто прайграў
Вінер – той, хто выйграў
Гундос, удод – штосьці абразлівае?
Бубен, дыня, рэпа – галава
Па(э)тлы, валасняк, пэйсы – валасы
ПрЫча, прычасон – прычоска
Тарэц, табліца, рыла, морда, таблетка, заточка, пАча, шайба – твар
Ляпа, хлябальнік, хАвалка, хлябала – рот
Грыбы – вусны
Шнобель, насапырка, шнапАк, хобат, пятак, паяльнік, рубільнік – нос
ПацІрзаць хобат – высмаркацца
Зенкі – вочы
Лакатары, слУхаўкі - вушы
Труба – 1. Глотка, 2. Мабільны тэлефон
Фанера – грудзі
ДЫхалка - лёгкія
Мамон, мазоль – жывот
Трыбухі – вантробы
ПАкішы, грэблы – рукі
БітУха - біцэпс
КарАўкі, сучкІ, бананы – пальцы
Кастылі, капытЫ – ногі
Падсякаць, запасАць – заўважаць, лавіць у чымсьці
РубАцца – гуляць у што-небудзь
Сцябацца, угараць, лАхаць – смяяцца
Гнаць – маніць, хлусіць
Дрыхнуць – спаць
Хабаціць – забіраць
Глушыць, бухаць – выпіваць
Утачыць, умачыць, пальнуць – ударыць
Адрывацца - таньчыць
Вырубіць – 1. Здзівіць, 2.Раззлаваць, 3. Пабіць да страты прытомнасці
ВЫрубіцца – страціць прытомнасць
ПасЕяць – згубіць
ЗагібАць – перабольшваць
Жэрці, тачыць, хАваць – есці
Мачыць, тырыць – біць
Здрыснуць – знікнуць
ТрЭпаць, валІць – ісці
ЗрЫгваць, адвАльваць, увАльваць – сыходзіць
Стыбзіць, стырыць, стыбрыць, папёрці - скрасці
ЗЫрыць, паліць, пасцІ – глядзець
Брынчаць, брэнькаць – граць на музычным інструменце
Бамбіць – 1. Рабіць што-небудзь вельмі актыўна, 2. Піць бомбу (0,7 л. віна)
Чпокацца, церэбонькацца, жмякацца, пердоліцца – займацца тым, чым займаюцца міжсобку мужчына з жанчынай
ПасІ! – Глядзі!
Папёрлі – Пайшлі!
ШкАры – штаны
Педалі – абутак
ЛапАтнік – гаманец, кашалёк
Яшчык – тэлевізар
Дэдзік – дэтэктыў
Зелень, капуста – даляры
Перо, кіларэз – нож
Маторка – маторная лодка
Шырка, шыраева – наркотыкі
Батл, пузыр – пляшка
БарЫла – таннае віно
Бамбасцер, бомбіна – 0,7 л. таннага віна
Малёк – 1. 0,5 л. таннага віна, 2. Хлопчык
Дзічка, пляска – удар
Угар – хохма
Мочка, месіва, тырылава, мачылава – бойка
Дронгі, вілы, каюк, крантЫ, кабздзец, капец, хавэлас – канец
Попс – поп-музыка
СІнь – 1. Танны алкаголь, 2. Алкаголік
Хабунька – хатка
Зашыбіся, чыпАта, вапшчЭ, чумова, чыпова, нішцяк, клёва – добра
Хай – прывітанне
Пакеда(ва) – да пабачэння
Мафон, мэфан – магнітафон
ВідАк – відэамагнітафон
Комп – кампутар
Цацка – кампутарная гульня
Бабло, бабкі, бабЫ – грошы
Фуфло, халява – што-небудзь бясплатнае
ВЫрубка, аут – 1. Моцная ступень ап’янення, 2. Страта прытомнасці
Юха – кроў
Кавалак каратэ – няўдалы прыём
Вертуха – удар нагой з развароту
Пешкарусам, пешкадралам – пешшу
Фігня, мізер, аццтой – невялікая частка, якая не задавольвае
Каша-тармазянка – чароўная рэч, якая запавольвае чалавека
Калёсы – 1.Таблеткі, 2. Машына
Потнік, сырок, бумеранг – шкарпэтка
ТрУлі – трусы
Кепарык, шапЕц – шапка
ДжУда – джынсавая куртка
ВафлЯ – слінька
Лафа – нічоганерабленне
Батарэя – шмат бутэлек запар
Тачка, матор, драндулет, корч, матор, таратайка – машына
Цынус (самы цымус) – штосьці найлепшае
Дэнс – дыскатэка
Бураціннік – любы ліманад