30 кіламетраў праз лясы і балоты: як юныя браслаўскія турысты схадзілі ў мёрскі басейн
13.01.2019
Кожны год пасля навагодніх святаў хлопцы і дзяўчаты пад кіраўніцтвам таленавітага турыста Вячаслава Крапа здяйсняюць цікавае падарожжа. Сёлета юныя турысты захацелі завітаць у басейн, які знаходзіцца ў Мёрах.
Але дабрацца да прызначанай кропкі вырашылі пехатой і па азімуце - 30 кіламетраў палямі, лясамі ды балотамі давялося прайсці, каб атрымаць утрая большае задавальненне ад наведвання басейна.
фота Вячаслава Крапа