Jump to navigation

Braslaw.by
Портал браславского региона
Поддержать Барахолка
  • Новости
  • Работа
  • Организации
  • Музей
  • Реклама
  • О нас

Форма поиска

Следите за нами в социальных сетях

Вы здесь

  1. Главная ›
  2. Новости ›

У сярэдзіне 70-х у Браславе ля Замкавай гары зваліўся верталёт (фота)

09.01.2014

У сярэдзіне 1970-х гг. у Браславе здымалі кіно "Чудо с косичками", у якім быў задзейнічаны верталёт! Дык вось падчас палёту над Замкавай гарой, ён быццам зачапіўся лопасцямі за дрэвы і кульнуўся пад гару (месца непадалёк ад помніка на магіле Нарбута).


Па словах відавочцы, пілот паспрачаўся (на скрыню каньяку) з адным з удзельнікаў здымачнай групы, што здолее прызямліцца на валу замчышча. Але не трапіўшы ў належнае месца, апарат нахіліўся і скаціўся з гары.

На шчасце абыйшлося без чалавечых ахвяр, выбуху і пажару. Але за імгненне да гэтага, з прыбіральні, якую ўшчэнт разбурыў верталёт, выйшаў гаспадар хаты. Справай займалася КДБ, пілота пажыццёва дыскваліфікавалі, а далей ён ціха працаваў слесарам на рамонтным заводзе. Вось такая рэальная гісторыя.

Ганна Базарэвіч, Міхал Ставіцкі.

Фота Т. Панцялейка.

© Braslaw.by — портал браславского региона, 2012 - 2021
Все права защищены. Полное или частичное копирование
материалов возможно только с указанием индексированной ссылки на ресурс.