Jump to navigation

Braslaw.by
Портал браславского региона
Поддержать Барахолка
  • Новости
  • Работа
  • Организации
  • Музей
  • Реклама
  • О нас

Форма поиска

Следите за нами в социальных сетях

Вы здесь

  1. Главная ›
  2. Новости ›

Браслаў 1918 году ў малюнках нямецкіх жаўнераў

Браслаў часоў Першай сусветнай вайны ў малюнках нямецкіх жаўнераў
13.12.2019

Нядаўна на сайце "Радыё Свабода" з'явіліся цікавыя архіўныя здымкі часоў Першай сусветнай вайны. Разам з краязнаўцам Віктарам Бунтам выбіраем кадры, дзе ёсць Браслаў.


Нямецкая акупацыя Беларусі падчас Першай сусветнай вайны цягнулася ад верасня 1915 (заходняя частка), астатняя тэрыторыя - ад лютага да снежня 1918 году. У гэтым часе ў Вільні выходзіла газета 10-й нямецкай арміі, якая займала беларускія і літоўскія землі — «Zeitung der 10. Armee».

Апрача іншага ў гэтай газеце за гады акупацыі было апублікавана больш за сотню матэрыялаў пра Беларусь — яе гісторыю, эканамічна-сацыяльнае становішча, насельніцтва, культуру. Гэтыя матэрыялы суправаджаліся багатым ілюстрацыйным матэрыялам — малюнкамі, акварэлямі і гравюрамі нямецкіх вайскоўцаў, сярод якіх было нямала прафесійных мастакоў.

Сярод надрукаваных выяў ёсць і наш Браслаў. Тут лёгка пазнаць браслаўскую царкву, старыя яўрэйскія могілкі (падобна – зараз ваколіцы Браслаўскай гімназіі), гарадская забудова. Аўтар дадаў некалькі тыповых бытавых замалёвак, якія палічылі цікавымі нямецкія мастакі. 


Вёска гарыць. Малюнак унтэрафіцэра Фрэліха. Пры адступленні расійскае войска традыцыйна выкарыстоўвала тактыку “выпаленай зямлі”.

1._veska_garyc._malyunak_unteraficera_freliha.jpg

Стары рыбацкі дом у Браславе. Малюнак унтэр-афіцэра Мюлера-Валентына

2._stary_rybacki_dom_u_braslave._malyunak_unteraficera_myulera-valentyna.jpg

Царква ў Браславе. Малюнак унтэр-афіцэра Мюлера-Валентына

3._carkva_u_braslave._malyunak_unteraficera_myulera-valentyna.jpg

Сялянскія дамы ў Браславе. Малюнак унтэр-афіцэра Мюлера-Валентына

4._syalyanskiya_damy_u_braslave._malyunak_unteraficera_myulera-valentyna.jpg

Яўрэйскія могілкі ў Браславе. Малюнак унтэр-афіцэра Мюлера-Валентына.

5._yaureiskiya_mogilki_u_braslave._malyunak_unteraficera_myulera-valentyna.jpg

больш глядзіце на svaboda.org

© Braslaw.by — портал браславского региона, 2012 - 2021
Все права защищены. Полное или частичное копирование
материалов возможно только с указанием индексированной ссылки на ресурс.