Фотафакт: разламаныя сядзенні і куча бутэлек на стадыёне
27.09.2013
C?nserv? quae hab?s – з латыні гэты афарызм перакладаецца як “Захоўвай тое, што маеш”. Калі ідзеш уздоўж лавачак, усталяваных пазалетась на стадыёне, то думаеш, што гэты выраз яўна не ведаюць, ці ведаюць, але не шануюць тыя, хто ламае новыя пластыкавыя сядзенні і засмечвае ўсё вакол сябе бутэлькамі, акуркамі, лускамі семечак.
Замест таго, каб гуляць у футбол ці займацца лёгкай атлетыкай, яны аддаюць перавагу кампаніі з півам і дурнымі размовамі. І самае сумнае, што ў асноўным гэта моладзь, якая ўвесь час наракае на тое, што ў нашым горадзе няма чым заняцца, а зрэшты сама не нясе нічога канструктыўнага.
Гальляш Сялява.
Фота аўтара.