17 мая ў Браславе адсвяткуюць Ноч Музеяў! (анонс)
У рамках святкавання Міжнароднага дня музеяў у Музеі традыцыйнай культуры 17 мая ў 20.00 адбудзецца адкрыццё фотавыставы клуба “Светосила” г. Паставы “Время, дарованное нам”, канцэрт вакальнага вучнёўскага гурта, будзе працаваць выстава аднаго экспаната, дзе гледачам будзе прапанаваны да агляду адзін з самых унікальных музейных прадметаў.
Музей таксама зацікаўлены ў папаўненні фондавых калекцый прадметамі ваеннага часу і савецкага перыяду. Будзем удзячныя Вам за ўзнагароды, розныя вымпелы, сцяжкі, плакаты, школьную форму, пісьмовыя прыналежнасці, службовае і вайсковае адзенне, элементы вясельнага ўбору нявесты, абутак (1950-70-ых гадоў), аксэсуары, дзіцячыя цацкі і інш.
Перадаць іх можна 17 мая ў Музеі традыцыйнай культуры, падчас правядзення мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага Дня музеяў.
Ганна Базарэвіч для Браслав.бай