1мая: музей традыцыйнай культуры, літаратурна-музычная вечарына!
30.04.2013
Сябры, партал braslaw.by запрашае вас на літаратурна-музычную вечарыну! Да нас у мястэчка завітае Яўген Барышнікаў - вядомы музыка, які займаў прызавыя месцы на фэстах аўтарскай песні — на «OPPA-2009» у Варшаве, «Купалаўскіх вакацыях-2010» у Мінску, а таксама пераможца прэстыжнага конкурсу «Бардаўскай восені» ў Бельску-Падляшскім.
Таксама ў праграме выступленне браслаўскіх паэтаў і музыкаў Ганкі Базарэвіч, Гальляша Сялявы, Улада Міткевіча, Наташы Карагінай і Sida.
Пачатак а 18-й гадзіне ў Доме рамёстваў (вул. Гагарына, 8).
Уваход вольны, але па залі будзе гуляць шапка.
Калі ласка, прыходзьце самі і запрашайце сяброў!