Jump to navigation

Braslaw.by
Портал браславского региона
Поддержать Барахолка
  • Новости
  • Работа
  • Организации
  • Музей
  • Реклама
  • О нас

Форма поиска

Следите за нами в социальных сетях

Вы здесь

  1. Главная ›
  2. Новости ›

200 кіламетраў на байдарках: як ахрэмаўскія школьнікі прайшлі катэгарыйны маршрут па трох рэках

дзевяцідзёнка на байдарках Браслаў
28.06.2018

Тры ракі - Дрысвятка, Дзісна, Дзвіна, вясёлая і вельмі дружная каманда з 7 экіпажаў, 8 дзён на вадзе, 200 кіламетраў шляху, маса ўражанняў і эмоцый - зусім нядаўна вучні Браслаўшчыны здолелі пабываць у цікавай байдарачнай выправе. Яе арганізаваў вядомы турыст Вячаслаў Кроп, які сёння падзеліцца з чытачамі braslaw.by ўражаннямі ад традыцыйнай вандроўкі.


"Мне падаецца, хлопцы і дзяўчаты Ахрэмаўскай школы выйшлі на нейкі новы ўзровень свайго развіцця. Дзякуючы актыўным трэніроўкам, удзелу ў розных спаборніцтвах, турыстычных злётах атрымалася вельмі зладжаная, дружная і актыўная каманда аднадумцаў. Да паходу мы пачалі рыхтаваца загаддзя (фізічна і маральна, збіралі неабходны раштунак). Таксама адчувалі падтрымку і разуменне адміністрацыі Ахрэмаўскай школы, ЦДМ, ксяндза Лешыка, турыстычнай базы "Браслаўскія азеры", Уладзіслава Караля і іншых добрых людзей.bajdarki_braslav1.jpg

Раніцай, 16 чэрвеня, 12 удзельнікаў лагера “Маршрут 3D” накіраваліся ў Дрысвяты да ГЭС “Дружба народаў”, дзе і пачалі свой шлях ажно па трох рэках: Дрысвятка, Дзісёнка (так ласкава называюць яе мясцовыя жыхары) і Дзвіна (адсюль і 3D). Спачатку прайшліся па возеры Обаль, выпрабавалі свае сілы, падрыхтаванасць да перашкодаў.bajdarki_braslav2.jpg

bajdarki_braslav6.jpgbajdarki_braslav7.jpg

bajdarki_braslav5.jpgПершыя 2 дні нашы шлях ляжаў праз блакітную Браслаўшчыну: азёры Доўгае, Высокае і Богінскае, рэкі Прорва і Дрысвятка сустрэлі нас добрым надвор'ем, прыгожымі краявідамі. Але давялося і папрацаваць: пераадолелі Богінскую ГЭС і адзін нявялікі завал на Дрысвятцы. Далей Дзісёнка, ад Казян да Дзісны, Шаркаўшчынскі і Міёрскі раёны.bajdarki_braslav8.jpg

bajdarki_braslav9.jpgУдзень ішлі па 30 - 35 кіламетраў, месцамі былі перашкоды ў выглядзе травы, камення і меляў. Але гэта кампенсавалася прыгожымі мясцінамі і дабразычлівымі людзмі, якія сустракаліся на нашым шляху. Асабліва ўразіла знаёмства з пасёлкам Германавічы, дзе мы пабывалі у музеі Язэпа Драздовіча, пазнаёміліся з ганчаром Сяргеем Рымдзёнкам, прагуляліся па прыгожым парку ўздоўж рэчкі.

На месцы ўпадзення Дзісны ў Дзвіну, на ўскрайку самага маленькага горада Беларусі, прыпыніліся. Адпачылі, пашпацыравалі па горадзе, наведалі музей, і зноў у шлях, на гэты раз па Дзвіне. Узмёны, Вярнедзвінск, Лявонпаль і… Непрыкметна праляцелі 9 дзён нашай вандроўкі, пара дадому.bajdarki_braslav4.jpgbajdarki_braslav3.jpg

Пройдзена 200 кіламетраў воднага шляху, выкананы катэгарыйны маршрут, але галоўнае, засталіся моцныя ўражанні, задавальненне ад зробленага, сяброўства і жаданне далей займаца любімай справай – турызмам.bajdarki_braslav10.jpg

тэкст і фота - Вячаслаў Кроп

© Braslaw.by — портал браславского региона, 2012 - 2021
Все права защищены. Полное или частичное копирование
материалов возможно только с указанием индексированной ссылки на ресурс.