Jump to navigation

Braslaw.by
Портал браславского региона
Поддержать Барахолка
  • Новости
  • Работа
  • Организации
  • Музей
  • Реклама
  • О нас

Форма поиска

Следите за нами в социальных сетях

Вы здесь

  1. Главная ›
  2. Новости ›

Апошні ліст партызана Мясежнікава, які ваяваў на Браслаўшчыне (фота)

03.03.2014

Леў Мясежнікаў вядомы як актыўны ўдзельнік партызанскага руху, які, трапіўшы ў акружэнне ў жніўні 1941 года, далучыўся да атрада “Няўлоўныя” на Браслаўшчыне. Нарадзіўся ён у 1908 годзе ва Украіне ў горадзе Казялецку. Быў кадравым афіцэрам – старшым палітруком, ваенным камісарам 2 асобнага разведбатальёна 2 танкавай дывізіі. Загінуў у баі 4 красавіка 1943 года. Пахаваны ў вёсцы Опса.


Такія сціплыя звесткі дайшлі пра гэтага чалавека да нашых дзён. Захаваўся яшчэ і адзіны ліст Л.Мясежнікава да сваёй сям’і ад 26 верасня 1942 года. Яго мы і прапануем увазе чытача.

“Добры дзень мае дарагія і любімыя – жонка Клаўдзія, дзеці Нэля і Мілачка, Аляксандра Іванаўна, Аляксей Іванавіч і ўсе родныя. Пішу, спяшаюся, хвалююся і не ведаю, ці атрымае хто мой ліст. Жывыя ці не, мае любімыя? Калі вы жывыя, тым больш вам будзе прыемна да слёз, і вы не паверыце, што атрымалі ад мяне ліст. Вы мяне даўно аплаквалі як загінуўшага, а я яшчэ жывы. Праўду кажучы, я сам сябе шмат разоў хаваў, але аказалася, што пражыў да сённяшняга дня. Я шмат перацярпеў, перажыў, на многае нагледзеўся. Сэрца маё наліта крывёй нянавісці і помсты, і я помшчу. Пішу вам з далёкага тылу, там мы зараз б’ём ворага, і я пастараюся праславіць сваю Радзіму. Калі застануся жывы і ўбачу вас, я памаладзею на дзясяткі гадоў і буду бясконца шчаслівы, пачну жыць новым шчаслівым жыццём.

Больш пісаць не магу, мяне прыспешваюць, іду ў далёкі шлях здзяйсняць слаўныя справы. Пішыце падрабязней, як жывяце, як здароўе, што перажылі. Я паклапачуся пра вас, і калі вас знойдуць, пра вас яшчэ больш паклапоцяцца. Паведамьце, ці не ведаеце што-небудзь пра маіх родных, маці. Моцна цалую і прыціскаю да сэрца.

Ваш сын, муж, бацька Лёва.”

Фота з фондаў Браслаўскага гісторыка-краязнаўчага музея.

© Braslaw.by — портал браславского региона, 2012 - 2021
Все права защищены. Полное или частичное копирование
материалов возможно только с указанием индексированной ссылки на ресурс.