Jump to navigation

Braslaw.by
Портал браславского региона
Поддержать Барахолка
  • Новости
  • Работа
  • Организации
  • Музей
  • Реклама
  • О нас

Форма поиска

Следите за нами в социальных сетях

Вы здесь

  1. Главная ›
  2. Новости ›

Браслаўчанку Надзею Кандрусевіч-Шыдлоўскую ўганаравалі шведскай прэміяй за пераклады дзіцячай літаратуры

Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская
07.05.2018

Браслаўчанку Надзею Кандрусевіч-Шыдлоўскую ўганаравалі шведскай прэміяй Eldsj?lspris 2018 за пераклады шведскай дзіцячай літаратуры на беларускую мову. 


Дзякуючы дзяўчыне, беларускія дзеці пазнаёміліся з персанажамі цудоўных твораў шведскіх пісьменнікаў Sven Nordqvist, Lennart Hellsing, Sara Lundberg, Ulf Stark, Gunilla Bergstr?m і Jujja Wieslander. Дарэчы, у 2013 годзе ў Браславе ў музеі традыцыйнай культуры была зладжана прэзентацыя перакладу Надзеяй казак Юі Вісландэр, дзе прыстунічала і сама аўтарка і нават тагачасны шведскі пасол Стэфан Эрыксан. А сёлета дзяўчына запусціла сваё невялікае выдавецтва "Коска" (назва адсылае да косак, якія насіла Пэпі Доўгая Панчоха).

Шведская акадэмія дзіцячай кнігі падзякавала Надзеі за яе глыбокую прыхільнасць да шведскай дзіцячай літаратуры і цудоўныя пераклады.

Нашы партал таксама далучаецца да віншаванняў. Цешымся, што маем такую зямлячку! 
 

Крыніца:

barnboksakademin.com

© Braslaw.by — портал браславского региона, 2012 - 2021
Все права защищены. Полное или частичное копирование
материалов возможно только с указанием индексированной ссылки на ресурс.