Браслаўскі гістарычна-краязнаўчы музей святкуе 25-гадовы юбілей! (праграма)
Роўна 25 год таму, 23 кастрычніка 1988 года Браслаўскі гісторыка-краязнаўчы музей адчыніў дзверы для наведвальнікаў. З гэтай нагоды запрашаем браслаўчан і гасцей горада на мерапрыемствы, якія пройдуць з 22 па 27 кастрычніка.
22.10. – Дзень “Падары мне, падары”. Праводзіцца акцыя “У музей з падарункам”. Прапануем гасцям музея падарыць рэчы, якія, мабыць, з’яўляюцца каштоўнасцю і могуць стаць музейнымі экспанатамі. Гасцям прапануецца падпісаць віншавальныя паштоўкі з днём нараджэння непасрэдна ў музеі на працягу ўсяго тыдня.
23.10. Акно ў музей”-урачыстае мерапрыемства, прысвечанае юбілею, якое адбудзецца ў 11.00 у Браслаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі.
24.10. - Дзіцячы дзень .У гэты дзень вучні пачатковай школы могуць адгадаць музейную крыжаванку і атрымаць падарунак. Таксама дзецям прапануецца ў музеі намаляваць “Музей будучага”, разам з супрацоўнікам музея падрыхтаваць віншавальны калаж “З днём нараджэння, музей!”
25.10. – “Дзень гісторыі”. Прапануем лекцыі для дарослых і старшакласнікаў “Браслаўскае яўрэйства” (у 11.00 гадзін), “Міжваенны Браслаў”(у 14.00 гадзін), музейна-педагагічныя заняткі для школьнікаў малодшых і сярэдніх класаў: “Музыка ў жыцці чалавека” (у 10.00 гадзін), “Браслаўскія традыцыі” (у 12.00 гадзін).
26.10.- “Дзень адчыненых дзвярэй”. У гэты дзень мы прапануем бясплатны ўваход у музей і прагляд фільма “Погляд у мінулае музея”. Кожнаму 10-му наведвальніку – падарунак.
27.10 – Дзень сям’і. Кожнай сям’е прапануем пабыць у ролі археолага і знайсці невялічкі скарб.
Прыходзьце на наша свята і павіншуйце музей сваёй прысутнасцю.
Браслаўскі гісторыка-краязнаўчы музей працуе з аўторка па нядзелю з 9.00 да 18.00.
Даведкі па тэл. 65191,65- 0-62.
Надзея Дударонак, дырэктар НДУК “БРАМ”