Jump to navigation

Braslaw.by
Портал браславского региона
Поддержать Барахолка
  • Новости
  • Работа
  • Организации
  • Музей
  • Реклама
  • О нас

Форма поиска

Следите за нами в социальных сетях

Вы здесь

  1. Главная ›
  2. Новости ›

Браслаўскі гурток «Дзыньдзік» запрашае ўсіх на танцы!

Браслаўскі гурток народных танцаў "Дзыньдзік"
05.12.2014

Некалі мы пісалі пра мясцовы гурток народных танцаў “Дзыньдзік”, які часам ладзіць “скокі” ў музеі традыцыйнай культуры, а таксама арганізуе святкаванне народных абрадаў – гукання вясны, Каляд, Купалля і іншых.


А ў мінулую нядзелю кожны жадаючы мог развучыць “Вераб’я”, “Лявоніху”, “Базар”, “Матлёт” і іншыя танцы, нават не маючы ніякага вопыту. Усе, хто завітаў на гэту невялікую вечарыну, праз пару хвілін з лёгкасцю паўтаралі ўсе рухі беларускіх танцаў.

Шчыра запрашаем усіх аматараў вясёлага і карыснага правядзення часу, незалежна ад полу і узросту, наведаць наступны занятак, які адбудзецца 7 снежня ў 12 гадзін. Абяцаем, што пасля яго ў вас будзе выдатны настрой і на кілаграм менш вагі. Уваход свабодны.

Галляш Сялява.

Фота Аляксандра Таўкіня.

© Braslaw.by — портал браславского региона, 2012 - 2021
Все права защищены. Полное или частичное копирование
материалов возможно только с указанием индексированной ссылки на ресурс.