Jump to navigation

Braslaw.by
Портал браславского региона
Поддержать Барахолка
  • Новости
  • Работа
  • Организации
  • Музей
  • Реклама
  • О нас

Форма поиска

Следите за нами в социальных сетях

Вы здесь

  1. Главная ›
  2. Новости ›

У браслаўскім касцёле ўрачыста асвяцілі новы арган

У браслаўскім касцёле ўрачыста асвяцілі новы арган
17.10.2017

Нашы партал улетку паведамляў пра тое, што ў браслаўскім касцёле павінны ўсталяваць новы арган, які ахвяравалі нам з Германіі. І вось 15 кастрычніка біскупам Алегам Буткевічам адбылося ўрачыстае асвячэнне аргана. На свяце былі і госці-ахвярадаўцы з Берліна. А пасля літургіі ксёндз Ёаган Трумэр, прафесар Універсітэта музыкі і сцэнічных мастацтваў у горадзе Грац, Ганаровы доктар Беларускай акадэміі музыкі, зайграў для браслаўчан цудоўную музыку.


organ_braslav1.jpgorgan_braslav6.jpg

organ_braslav8.jpgorgan_braslav9.jpg

Браслаўскі касцёл раней меў свой арган, але з часам іструмент стаў граць горш, і ў выніку запатрабаваў дарагі рамонт. Калі ж пробашчам быў кс. Антоні Земба, субраты-сальватарыяне з Нямеччыны прапанавалі падарыць арган з сальватарынскай парафіі ў Берліне. Пасля няпростай перадачы і зборкі аргана, у жніўні яго наладжваў майстар Белдзяржфілармоніі Генадзь Чарняўскі разам з жонкай Аксанай.

organ_braslav2.jpg

organ_braslav3.jpg

organ_braslav11.jpgorgan_braslav10.jpg

 

 

Гальляш Сялява,

фота Вальжыны Лук'янёнак.

© Braslaw.by — портал браславского региона, 2012 - 2021
Все права защищены. Полное или частичное копирование
материалов возможно только с указанием индексированной ссылки на ресурс.