Дапаможам аднавіць капліцу ў Ахрэмаўцах! (інфа)
Больш за дзесяць гадоў мінула з таго часу, як у Ахрэмаўцах пабудавалі новы касцёл. Гэта было істотнай падзеяй для аграгарадка, бо раней рэлігійныя абрады праводзіліся ў старой каплічцы Плятэраў. Гэты гатычны будынак быў створаны аж у 1858 годзе і выкарыстоўваўся як фамільная пахавальня старажытнага шляхецкага роду.
Таму натуральна, што зараз ён знаходзіцца не ў самым лепшым стане. Пробашч парафіі “Узвышэння святога крыжа” Ігнацій Санюта звяртаецца да неабыякавых людзей з просьбай дапамагчы аднавіць дах капліцы.
Кожны можа пералічыць сродкі на разліковы рахунак парафіі «Узвышэнне святога крыжа» №3015252050011 УНП300574919 аддзялення ААТ «Белаграпрамбанк» у г.Глыбокім, код 414 альбо звязацца з пробашчам па нумары 8 (029) 7882038.
Гальляш Сялява.