Jump to navigation

Braslaw.by
Портал браславского региона
Поддержать Барахолка
  • Новости
  • Работа
  • Организации
  • Музей
  • Реклама
  • О нас

Форма поиска

Следите за нами в социальных сетях

Вы здесь

  1. Главная ›
  2. Новости ›

Друйскі касцёл наведалі пісьменнікі і музыкі з Мінску

25.09.2014

Парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Друі 21 верасьня вітала сталічных гасцей, якія ў рамках праекта "Мілашоўска-Мілашаўскія чытанні", пры падрымцы кампаніі "Будзьма", пасля нядзельнай літургіі зладзілі сустрэчу з парафіянамі.


Сапраўднай нечаканасцю была сустрэча з Аленай Масла, беларускай пісменніцай-казачніцай, якая піша казкі для дзяцей і падлеткаў. Журналіст і пісьменнік Міхась Шавыркін у сваім выступе засяродзіў увагу парафіянаў на асобе ксяндза Ідэльфонса Бобіча, які ў беларускай літаратуры выступаў пад псеўданімам Пётры Простага, увайшоў у нашую культурную і моўную гісторыю як празаік, драматург, публіцыст і перакладчык. 

Парафіяне таксама змаглі пачуць песні ў выкананні славутага барда, кампазітара і паэта Алеся Камоцкага, а таксама выступ навучэнкі музычнага каледжа, віяланчэлісткі Вольгі Прохар.

Цёплая і радасная атмасфера сустрэчы з творчымі людзімі дапоўніла духоўную сустрэчу людзей з Богам у друеўскай святыні.

З FB Syargey Surynovich

© Braslaw.by — портал браславского региона, 2012 - 2021
Все права защищены. Полное или частичное копирование
материалов возможно только с указанием индексированной ссылки на ресурс.