Jump to navigation

Braslaw.by
Портал браславского региона
Поддержать Барахолка
  • Новости
  • Работа
  • Организации
  • Музей
  • Реклама
  • О нас

Форма поиска

Следите за нами в социальных сетях

Вы здесь

  1. Главная ›
  2. Новости ›

Фэст экскурсаводаў - 2013 у Браславе (фота, відэа) [абноўлена]

21.04.2013

20 красавіка ў Браславе адбыўся Фэст экскурсаводаў. На экскурсію “Ад сойміка да староства” сабралася больш за 20 чалавек. Кожны крок маршрута быў прадстаўлены новай эпохай і сацыяльна-культурным асяродкам.


У гэтым дапамагалі экскурсаводам - фатографу Галляшу Сяляве і супрацоўніцы краязнаўчага музея Ганне Базарэвіч - загадзя падрыхтаваныя артэфакты. На старажытным гарадзішчы удзельнікі фэсту праслухалі ціквавы аповед пра ряннюю гісторыю старажытнага Браслава і на высокім валы з выглядам на Дрывяты пачулі гукі старадаўняй дуды.

Далей шпацыр працягваўся каля былой Ратушнай плошчы і гандлёвых радоў (цяпер месца, дзе стаіць касцел). На былой вуліцы Вялікай (Ленінскай) экскурс паглыбіўся ў габрэйскі асяродак ХІХ – ХХ стст. Прашпацыравалі да страчанай брукаванкі, якая магчыма вяла да цэнтра свецкага і рэлігійнага жыцця – сінагігальнага двара. Тут адбылася дэманстрацыя “куплі-продажу” тавараў праз брудную дарогу, якія на пачатку ХХ ст. можна было назіраць у мястэчку.

Каля камяніцы - цэху па вырабе вяндліны, якая завозілася на продаж ажно ў Вільню, пакаштавалі вэнджанага сала. А на наступным кроку адведалі габрэйскі ліманад. Вандроўка працягвалася па вуліцах, якія ужо страцілі свае прыгожыя былыя назвы: Вялікая, Нарбутаўская, Паштовая, Рынкавая, 3-травеньская. Удзельнікі параўноўвалі местачковыя краявіды з фотаздымкамі мінулага стагоддзя., слухалі месцамі сумныя, а таксама вясёлыя аповеды з гісторыі Браслава.

Шпацыруючы па забудове 1920-х гадоў, якая была спраектавана прафесарам Віленскага ўніверсітэта Юліушам Клосам, даведаліся, дзе жыў браслаўскі стараста і іншыя службоўцы. А каля Спартовага дома, у якім “пры Польшчы” праходзілі канцэрты і розныя культурніцкія мерапрыемствы, у выкананні экскурсаводаў прагучала польская народная песня “Хэй, саколы!”.

Заключным этапам была плошча перад будынкам староства. Вельмі цёпла з намі развіталіся слухачы, якія пераадолелі шлях паўз стагоддзі (а некаторыя нават з дзеткамі ў калясках). Лічу, што фэст, які, дарэчы, праводзіўся ў Браславе ўпершыню – атрымаўся як мае быць. І ў наступным годзе мы зноў здзівім браслаўцаў нашай гісторыяй.

Ганна Базарэвіч,

фота Яўгена Шэіна.

© Braslaw.by — портал браславского региона, 2012 - 2021
Все права защищены. Полное или частичное копирование
материалов возможно только с указанием индексированной ссылки на ресурс.