Хатынь, Шунёўка, курган Славы - школьнікі з Браслаўскага раёна наведалі мясціны баявой славы
Адзін з нешматлікіх мясцовых няўрымслівых турыстаў-экскурсаводаў Вячаслаў Кроп надовечы арганізаваў для школьнікаў з Браслава, Ікажні і Ахрэмаўцаў (усяго 21 чалавек) паездку па мясцінах баявое славы.
Дзеці пабывалі ў Шунеўцы, Хатыні, на Кургане Славы, у музеі ВАВ, прагуляліся па начным Менску. На наступны дзень наведалі нацыянальную бібліятэку, потым Лінію Сталіна, дзе якраз адбываўся "Танкавы біятлон", а скончылі экскурсію ў Радашковічах ля помніка Гастэле.
Як кажа Вячаслаў, арганізоўваць такія паездкі нескладана, галоўнае, каб у дзяцей было жаданне. А паказваць штосьці новае малым неабходна, асабліва тым, хто вучыцца ў невялікіх школках.Да таго ж свет не без добрых людзей - арганізатар выказвае падзяку перавозчыку Максіму Багдановічу і кіроўцы Васілю, А.В. Дзегцярову з ААТ "Слабодка-агра" і хостэлу "Flatcom", які зрабіў зніжку дзецям.
Фота Вячаслава Крапа.