Каляды па-браслаўску (фота)
26.12.2012
А ці ведаеце, што ў нашым горадзе яшчэ жывая традыцыя калядавання? І што Раство і Каляды не тоесныя святы? І што ўчора ўвечары браслаўскія маладзёны былі зладзілі гэты старажытны абрад?
Дык вось, хто не чуў, пракаветнае свята Каляды мае ў сабе дахрысціянскі пачатак. Гэтае свята прымеркавана да зімовага сонцастаяння (сёлета яно было 21 снежня), і толькі пасля прыняцця хрысціянства Раство наклалася на Каляды.
Гальляш Сялява.
Фота Яўгена Шэйна.
