Jump to navigation

Braslaw.by
Портал браславского региона
Поддержать Барахолка
  • Новости
  • Работа
  • Организации
  • Музей
  • Реклама
  • О нас

Форма поиска

Следите за нами в социальных сетях

Вы здесь

  1. Главная ›
  2. Новости ›

Кулінарная спадчына Браслаўшчыны - праект, прысвечаны традыцыйным мясцовым стравам

12.12.2018

Ужо трэці месяц рушыць праект "Кулінарная спадчына Браслаўшчыны", які запусцілі ДУК "Цэнтралізаваная клубная сістэма Браслаўскага раёну" сумесна з БРАСЛАВ.BY. Неўзабаве яго арганізатары плануюць апублікаваць першую рэдакцыю кнігі, прысвечанай традыцыйнай кухні, а пакуль у сеціве паступова выкладаюць відэазапісы некаторых рэцэптаў.


Ініцыятыва праекта сыходзіла ад супрацоўніцы клубнай сістэмы Вольгі Букіс, якая ў 2017 годзе падзялілася сваімі напрацоўкамі з нашым сайтам. Гэта некалькі дзясяткаў рэцэптаў, запісаныя падчас разнастайных фальклорных экспедыцый. Прыблізна год сышоў на тое, каб распрацаваць канцэпцыю праекта, знайсці вярсталніка будучай кнігі і пачаць актыўна дзейнічаць. Куратары праекта зладзілі некалькі экспедыцый па раёне, запісалі новыя рэцэпты і падрыхтавалі змест будучай кнігі, у якую ўвойдуць некалькі дзясяткаў страваў. Таксама ў сацсетцы Ютуб з'явіўся асобны канал, прысвечаны браслаўскім стравам, дзе ўжо апублікавана некалькі ролікаў.

Адным з інфармацыйных партнёраў праекта стала грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма Беларусамі!" 

Суполка праекта ВК

Відэаканал

© Braslaw.by — портал браславского региона, 2012 - 2021
Все права защищены. Полное или частичное копирование
материалов возможно только с указанием индексированной ссылки на ресурс.