Jump to navigation

Braslaw.by
Портал браславского региона
Поддержать Барахолка
  • Новости
  • Работа
  • Организации
  • Музей
  • Реклама
  • О нас

Форма поиска

Следите за нами в социальных сетях

Вы здесь

  1. Главная ›
  2. Новости ›

Ля браслаўскай гімназіі ўсталявалі фотавыставу «Праекты ў асобах»

«Праекты ў асобах»
26.06.2018

Каля браслаўскай гімназіі да 8 ліпеня можна зірнуць вулічную фотавыставу "Праекты ў асобах", прысвечаную актыўным людзям нашае краіны. Упершыню яна была адкрыта 1 ліпеня 2015 года, і цягам часу завітвала ў вялікія і малыя гарады Беларусі. Сёлета выстава прысвечана зялёнай эканоміцы, развіццю сельскіх тэрыторый, турызму і культуры, бізнесу і адукацыі, а таксама інклюзіўным распрацоўкам.


На выставе дэманструюцца ініцыятывы, якія ладзяцца пры дапамозе Еўрасаюзу. На стэндах размешчаны вынікі розных праектаў. На адным баку стэнду месціцца інфаграфіка і структура ініцыятыў, а на другім - партрэты людзей, якія аказалі станоўчы ўплыў на свой рэгіён. Аўтарка здымкаў - Юлія Мацкевіч.

fotavystava_himnazija2.jpgfotavystava_himnazija3.jpg

Прыемна, што сярод партрэтаў ёсць і нашая зямлячка - дырэктарка гімназіі Людміла Каптур, якая актыўна прымае ўдзел у распрацоўцы праектаў, прысвечаных энэргаэфектыўнасці і энэргазберажэнню.

fotavystava_himnazija1.jpgФотавыстава “Праекты ў асобах” агулам наведае 14 гарадоў Беларусі і фінішуе ў Віцебску 9 снежня.

 

тэкст і фота - Гальляш Сялява

© Braslaw.by — портал браславского региона, 2012 - 2021
Все права защищены. Полное или частичное копирование
материалов возможно только с указанием индексированной ссылки на ресурс.