Jump to navigation

Braslaw.by
Портал браславского региона
Поддержать Барахолка
  • Новости
  • Работа
  • Организации
  • Музей
  • Реклама
  • О нас

Форма поиска

Следите за нами в социальных сетях

Вы здесь

  1. Главная ›
  2. Новости ›

Мастацкія выхадныя ў Браславе: друйская выстава жывапісу адкрылася ў музеі

Мастацкія выхадныя ў Браславе: друйская выстава жывапісу адкрылася ў музеі
06.02.2017

У суботу, 4 лютага ў музеі традыцыйнай культуры адкрылася выстава па выніках мастацкага плэнеру, які праходзіў у Друі мінулым летам.

Таму, хто не здолеў трапіць на адкрыццё настойліва раім завітаць у вольны час. У Браславе нячаста бываюць такія файныя экспазіцыі карцін таленавітых мастакоў з усяе Беларусіsmiley


Арганізатар плэнеру ксёндз Сяргей Сурыновіч актыўна папулярызуе нашы край і мастацтва, развівае творчыя сувязі між інтэлігенцыяй нашай краіны на базе Друйскага кляштару. На адкрыцці ён расказаў пра папярэднія плэнеры, і тое, што на сёлетні ўжо пададзена каля сотні заявак ад розных беларускіх творцаў.

Сярод гасцей выставы быў і біскуп Алег Буткевіч, які ўзняў тэму важнасці мастацтва ў ключы рэлігіі. А музейныя супрацоўнікі ў сваю чаргу падарылі яму вышыванку й паяс.

 

Шмат фотаў глядзіце ТУТ

 

Гальляш Сялява,

фота і відэа аўтара

© Braslaw.by — портал браславского региона, 2012 - 2021
Все права защищены. Полное или частичное копирование
материалов возможно только с указанием индексированной ссылки на ресурс.