Нагамі, роварамі, на байдарках: ахрэмаўскія школьнікі правандравалі 9 дзён
Мы шмат разважаем пра неабходнасць выхавання моладзі, пра маральныя якасці сучаснага чалавека. У школе нашы дзеці атрымліваюць вучацца “тэарытычна” жыць. Але практыкі ім, відавочна, не хапае. Менавіта ў пошуках “практыкі жыцця” і накіраваліся ўдзельнікі турыстычнага лагеру “Легіён-2018”, вучні Ахрэмаўскай школы, у вандроўку па сваёй малой Радзіме. На працягу дзевяці дзён яны яны прайшлі пешы маршрут, праехалі каля 100 кіламетраў на раварах і адчулі сябе сапраўднымі капітанамі падчас воднага падарожжа. Але галоўная мэта летніка – на практыцы даказаць “Я магу” (лат.-Ego potest).
Першым выпрабаванем стала абвяржэнне выказвання “Мастацтва хадзіць у паходы - гэта ўменне карыстацца ўзятымі з сабой непатрэбнымі рэчамі замест забытых неабходных”. У паход трэба збірацца вельмі грунтоўна і самаму (а не бацькам).
Хоць у нас, у Беларусі, гор няма, але “Лепш за горы могуць быць толькі горы, на якіх яшчэ не бываў”. І няхай гэта толькі карьер, але прайсці дыстанцыю здалося вельмі складана (тым больш пад дажджом).
А як сябе паводзіць, калі ты трапіў на бязлюдны востраў, і ў цябе толькі самыя неабходныя рэчы? Уменне выжыць у такіх умовах прадэманстравала каманда смяльчакоў на замкавым востраве ў Іказні.
Далей накіроўваемся па азімуце (а гэта не так і проста) на вышэйшую кропку Браслаўскага і Міёрскага раёна – “Воўчыя горы”.
Мэта дасягнута – мы на вышыні 212, 99 м. над узроўнем мора. Гэта амаль на 39 метраў вышэй за знакамітую гару Маяк. На шляху гатуем гарбату, пры ўмове абмежавення часу.
На Ямайцы (турыстычная стаянка на возеры Укля) удзельнікі летніка паказалі сябе ва ўменнні пераадольваць перашкоды пры дапамозе турыстычнага рыштунка і крышку адчулі сябе Робін Гудамі.
А ў вечары ўсіх чакала “Званая вячэра”. Каманды загаддзя атрымалі па 20 рублеў (на 6 чалавек), на якія яны павіны былі прыгатаваць вячэру і запрасіць да сябе сяброў. У рэстаране не знойдзеш такіх страў, тым больш прыгатаваных на вогнішчы.
На наступны дзень пераселі на ровары і накіраваліся на возера Бужа, вывучаючы на шляху мясцовыя славутасці (Зарачанскі млын, востраў Крыжова з яго легендамі). Наведалі вальерна-сажалкавую гаспадарку Нацыянальнага парка і прыпыніліся на возеры Рыча (дарэчы другім па глыбіні на Беларусі). Тут хлопцы і дзяўчаты даказвалі, што яны умеюць уладкаваць бівак (паставіць намёты, развесці вогнішча, прыгатаваць ежу).
“Калі забыцца на вайну – вайна вернеца зноў”, каб такога не здарылыся, турысты “Легіёна” наведалі мейсца гібелі А. М. Жданава, ўспомнілі падзеі той страшнай вайны.
Як казаў М. Твэн “Самы верны спосаб даведацца, падабаецца табе чалавек ці не, гэта пайсці з ім у паход”. Менавіта гэта спрабавалі даведаца ўдзельнікі вандроўкі на возеры Дрысвяты, на паляне Сяброўства. Пары турыстаў адправіліся ў “рамантычнае падарожжа” ( трэба было наведаць мейсца пахавання Ю. Копаця ў в. Лушнева), даказвалі што, “з мілым рай і ў шалашы”, гатавалі стравы з дароў прыроды. У вядомага камяня на паляне, вечарам выказалі свае адносіны да турызма . А з ранку, ўдзячныя хлопцы падрыхтавалі букеты кветак для дзяўчат .
Што самае галоўнае ў велапаходзе? Канечне, ўменне упэўнена трымаца на ровары, пераадольваць перашкоды.
Пакуль знаёміліся з гісторыяй вёскі Дрысвяты (Ф-29), так здарылася (па умовах выпрабаваня) разбурылі мост праз рэчку і ўсім камандам давялося наводзіць пераправу і перапраўляца на другі бераг разам з усім рыштункам. Дзень закончылі на сядзібе Плятараў у Опсе.
У наступны дзень змянілі ровары на чоўны і байдаркі і пачалі вандроўку па азерах Браслаўскай групы азёраў. А вось тут, выпрабаванне падрыхтавала сама прырода. Пакуль рухаліся ў накірунку возера Струста, пайшоў моцны лівень і прыйшлося ладзіць начлег у вельмі складаных умовах. З чым справіліся вельмі ўдала.
Моцны вецер на наступны дзень не дазволіў правесці спаборніцтвы на вадзе, затое наведалі востраў Чайчын і пабудавалі ладную лазню.
Так завяршылася дзявяцідзённая вандроўка по вадзе і па зямлі. І кожны з двацаці ўдзельнікаў летніка “Легіён-2018” можа з упэўненасцю сказаць: “Ego potest”.
“Я магу тое, што раней толькі ведаў”.
тэкст і фота - Вячаслаў Кроп