Jump to navigation

Braslaw.by
Портал браславского региона
Поддержать Барахолка
  • Новости
  • Работа
  • Организации
  • Музей
  • Реклама
  • О нас

Форма поиска

Следите за нами в социальных сетях

Вы здесь

  1. Главная ›
  2. Новости ›

Навіны з турыстычнага жыцця ахрэмаўскіх «скаўтаў»

Навіны з турыстычнага жыцця ахрэмаўскіх «скаўтаў»
30.11.2018

Калі хтосьці сцвярджае, што ў Браслаўскім раёне няма чым заняцца, і тут сумна жыць, то гэта далёка ад праўды. Заўжды можна прыдумаць сабе занятак па душы. Напрыклад, юныя ахрэмаўскія турысты пад кіраўніцтвам таленавітага кіраўніка Вячаслава Крапа няспынна ўдзельнічаюць у розных спаборніцтвах, вандруюць, даследуюць нашу радзіму. Прычым заўжды вельмі актыўна і з пазітывам. 


Гэтак, у канцы верасня чальцы турыстычнага клуба "Легіён" адзначылі дзень турызму, пабываўшы ў цікавым падарожжы. Атрымаўся нават невялікі фільм:

А дзякуючы прапанове яшчэ аднаго вядомага турыста Міхала Ставіцкага, які падказаў паўдзельнічаць у конкурсе, фільм атрымаў 1 месца ў намінацыі "Слайд-шоў".

На канікулах для дзяцей арганізавалі 4дзённую вандроўку ў Брэст. Дабіраліся туды на цягніках. Атрымалася вельмі плённая і насычаная на падзеі выправа.

krop_braslav.jpg

Атрымаўшы натхненне ад паездкі дзяцей у Брэст, педагогі таксама вырашылі павандраваць, і наведалі Гародню, Крэўскі замак, Гальшаны і Ліду.

krop.jpg

 Турысты актыўна рыхтуюцца ў залах, каб выступаць на спаборніцтвах, нядаўна паўдзельнічалі ў спаборніцтвах па стральбе "Залатая муха". Словам, заўжды ёсць куды расці.

krop_b.jpg

 

Вячаслаў Кроп

фота сайту даслаў аўтар

© Braslaw.by — портал браславского региона, 2012 - 2021
Все права защищены. Полное или частичное копирование
материалов возможно только с указанием индексированной ссылки на ресурс.