Jump to navigation

Braslaw.by
Портал браславского региона
Поддержать Барахолка
  • Новости
  • Работа
  • Организации
  • Музей
  • Реклама
  • О нас

Форма поиска

Следите за нами в социальных сетях

Вы здесь

  1. Главная ›
  2. Новости ›

Прыказкі і прымаўкі Браслаўшчыны

29.03.2013

Летні дождж – на сена гной, а на карову лой.

 

Дождж не дубіна і я не гліна.

У маі дождж – на ніву рож.

Май – і пад кустом рай.

Пільнуй гаспадаркі, будуць у гаршку скваркі.

Не гані каня калом, а гані аўсом.

Рыбка ў рацэ, шчасце ў руцэ.

Як пашыеш, так і зносіш.

Шавец шыіць – жонка выіць.

Музыкант іграець – жонка хлеба не маець.

Не той харош, хто прыгож, а той харош, хто для дзела гож.

Колькі розуму, столькі работы.

Як многа сабак, дык двор не аббрэханы.

Голад – найлепшы кухар.

Наладуеш добра брух, дык і жыццё ух.

Хоць які ядак, а як нет лыжкі – сядзі так.

Пытаецца вата, ці далёка хата, а шуба не.

Дзе сасна не стаіць, а ўсё свайму бору шуміць.

На чужыне паклонішся і баране.

Той добры край, дзе хлеба акрай.

Хоць галодны – абы жыццё слабодна.

І поп бы піў, каб чорт гарэлкі купіў.

Усё роўна, ці за адну нагу вісець, ці за дзве целяпацца.

З дужым не барыся, з багатым не судзіся.

Праз аднаго барана ўсё стада пагана.

Не ўгасці мяне піўцом, а ўгасці слаўцом.

Добра сытага карміць, а лысага галіць.

Прыйшоў не званы і пайшоў не сланы.

Які госць, такое і снеданне.

Хоць голы, абы вясёлы.

Якая на свінні шэрсць, такая ёй і чэсць.

Не смейся бядзе, дасць бог і табе.

Ліхам свет не перадышаш.

Ад напасці і чорт плачыць.

Ад прыбылі галава не баліць.

Як просяць, так жнуць і косяць,а як выпрасяць – то зелена, то пажата.

Каму што, а цыгану сала.

Лепш у дзеўках сядзець, чым замужам марнець.

З вялікіх выбораў – лапці ды аборы.

Маладым хоць у вір, абы нам пір.

Свату першая чарка і першая палка.

За саплівым сватам не паходзіш з платам.

Адзін і ў хаце прапаў.

Хату мяці, а шуму вон не вынасі.

Мужык хай будзе, як долата. Абы за ім была, як золата.

Дзе хазяек шэсць, там нечага есць.

Не вер жонцы ў дому, кабыле ў дарозе.

Нет тых лавак, дзе купляюць родных мамак.

У каго матка, у таго і галоўка гладка.

Свая матка б’ючы не заб’е, а чужая гладзячы загладзіць.

Як зяць за парог, дык цешча за пірог.

Па роду і куры чубатыя.

Да пяці год пястуй дзіця, як яечка, з сямі – пасі, як авечку, тады выйдзе на чалавека.

Б’юць таго, хто плача, а вучаць таго, хто слухае.

Хоць у кармане пуста, але ногі сыплюць густа.

Хто не мае сілы, таму свет нямілы.

Старой бабе і на печы ўхаба.

Разумная галава, ды дурню прышлася.

Лепей галаве пакланіцца, чымся нагам.

Хто бяжыць, той і спатыкаецца.

З адным “вась – вась”, а другога пхне ў гразь.

Хвастлівага ад багатага не распазнаеш.

Не бойся ліхога, а бойся ціхога.

Каму што, а пеўню бойка.

Хто з язычком, той з піражком.

Мысль за гарамі, смерць за плячамі.

Не ганіся за вялікім, а то і малое згубіш.

Што задужа, то не здрова.

Лёгка кінуць, але цяжка падняць.

Былі паны, ды пагублялі штаны.

Гонар і слава таму прыходзіць, хто ў працы наперадзе ходзіць.

 

Фальклёрныя адзінкі ўзятыя ў Галіны Арцёменка.

 

© Braslaw.by — портал браславского региона, 2012 - 2021
Все права защищены. Полное или частичное копирование
материалов возможно только с указанием индексированной ссылки на ресурс.