Jump to navigation

Braslaw.by
Портал браславского региона
Поддержать Барахолка
  • Новости
  • Работа
  • Организации
  • Музей
  • Реклама
  • О нас

Форма поиска

Следите за нами в социальных сетях

Вы здесь

  1. Главная ›
  2. Новости ›

Школьнікі Браслаўшчыны паўдзельнічалі ў двух маштабных летніках

Школьнікі Браслаўшчыны паўдзельнічалі ў двух маштабных летніках
17.07.2017

Лета, якое б яно ні было - найлепшая паравіна для актыўнага адпачынку, аздараўлення, новых уражанняў і падарожжаў. Пры установах адукацыі дзеля гэтага ствараюцца разнастайныя лагеры, і вельмі файна, калі ёсць людзі, якія ўмеюць зрабіць праграму гэткіх летнікаў змястоўнай, цікавай і нават у чымсьці рамантычнай. Сёння мы знаёмім нашых чытачоў з цікавымі вандроўкамі, якія зладзіў для дзяцей з Браслаўшчыны цудоўны краязнаўца і турыст Вячаслаў Кроп.


Тры стыхіі

Першая выправа планавалася яшчэ ўзімку. У Іказненскай школе, якая сёлета працавала апошні год, праводзіліся заняткі па турызме. На іх дзеці знаёміліся з асновамі розных відаў турызма. Як вынік, на лета запланавалі катэгарыйны камбінаваны паход, які адбыўся з 12 па 20 чэрвеня у межах 9-ці дзённага лагеру.

pachod_try_stychii1_custom.jpg

pachod_try_stychi2_custom.jpg

Летнік быў нездарма названы "Тры стыхіі": турысты спярша 3 дні рухаліся на роварах (Іказнь-Слабодка-Чэрнева-Данькі-Краснагорка-Мякяны-оз. Рычы-Дрысвяты), потым 3 на байдарках (Дрысвяты-оз. Обале- р.Прорва-Богінскія азёры-р.Дрысвятка-Казяны), і 3 дні рушылі пешшу (Казяны-Дубраўка-Мілашкі-Замошша-Ахрэмаўцы-Іказнь). 

pachod_try_stychi4_custom.jpg

pachod_try_stychi3_custom.jpgpachod_try_stychi5_custom.jpg

Як прызналіся вандроўнікі, фізічна было досыць цяжка, не заўжды спрыяла надвор'е, дый назалялі камары. Але смак перамогі, эмоцыі і ўражанні, якія яны атрымалі ў паходзе, кампенсавалі ўсё.

Больш фота шукайце тутака, а зараз зірніце вясёлае відэа, якія змантажаваў Міхал Ставіцкі. Усе серыі ёсць у яго на старонцы


Браслаўская шляхта

Другі гісторыка-краязнаўчы летнік "Браслаўская шляхта", які праходзіў з 4 па 12 ліпеня, як і летась сабраў 20 хлопчыкаў і дзяўчынак з розных школ раёна. Яго галоўнай мэтай было знаёмства з прадстаўнікамі розных шляхецкіх радоў: Ваўжэцкія (Відзы-Лаўчынскія), Агінскія, Лапацінскія, Гільдэнбанты (Дрысвяты), Плятары (Опса), Тызенгаўзы (Паставы), Друцкія-Любецкія (Манькавічы), Ваньковіч, Вайняловіч (Менск).

szlachta2.jpg

szlachta4.jpg

szlachta3.jpg

szlachta7.jpg

szlachta8.jpg

Па Браслаўшчыне і Пастаўшчыне дзеці хадзілі пешшу (агулам каля 100 кіламетраў). Было шмат сустрэч з цікавымі краязнаўцамі - з Кажанеўскай А.Б., Дзігцяровым Л.У. (Відзаўскі коледж), Горлавай З. М. (Відзаўская школа), Шавэла Э.Л., Прахарэнка А.Т. (Дрысвяты), Бунтам В. Е. (Опса), Пракаповіч І.М., супрацоўнікамі краязнаўчага музея ў Паставах. Турыстаў паўсюль прымалі шчыра, і распавядалі змястоўную інфармацыю. 

szlachta1.jpg

Начавалі школьнікі ў намётах, у асноўным на тэрыторыі былых сядзібаў. У Менску яны наведалі музей-сядзібу Ваньковіча, Дзяржаўны музей-архіў літаратуры і мастацтва, дзе дырэктар архіва тэхнічнай дакументыцыі Запартыка А. М. пазнаёміў дзяцей з архівам. Там яны ўбачылі сапраўдныя дакументы 18-19 стагоддзя. Не абмінулі і Чырвоны касцёл, дзе даведаліся пра яго гісторыю, а таксама Траецкае прадмесце.

szlachta5.jpg

На погляд арганізатара летнікаў Вячаслава, яны прынеслі дзецям шмат задавальнення, новых сяброў і планаў на будучыню. Юныя турысты даведаліся багата новага, выпрабавалі сябе ў незвычайных умовах, шмат хто пажадаў адшукаць свае карані пасля такой выправы. 

 

Фота Вячаслава Крапа і суаўтараў

 

 

 

 

© Braslaw.by — портал браславского региона, 2012 - 2021
Все права защищены. Полное или частичное копирование
материалов возможно только с указанием индексированной ссылки на ресурс.