Jump to navigation

Braslaw.by
Портал браславского региона
Поддержать Барахолка
  • Новости
  • Работа
  • Организации
  • Музей
  • Реклама
  • О нас

Форма поиска

Следите за нами в социальных сетях

Вы здесь

  1. Главная ›
  2. Новости ›

Школьнікі з Іказні павандравалі па беларускіх замках

иказнь школьники замки.jpg
19.04.2016

У Беларусі 2016 год абвешчаны годам культуры. Вялікая ўвага надаецца выхаванню ў падрастаючага пакалення любові да Радзімы, захаванню гісторыка-культурнай спадчыны, развіццю цікавасці да гістарычнага мінулага нашай краіны. Штогод з 1984 года, 18 красавіка адзначаецца міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін.


Наша любімая Браслаўшчына таксама багатая на розныя славутасці. Прыемна, што менавіта тут існавала 4 замкі (са 115 на Беларусі) перыяду Вялікага Княства Літоўскага: Браслаўскі, Дрысвяцкі, Друйскі і Іказненскі. На жаль, да нашых дзён ні адзін не захаваўся, таму застаецца толькі ўяўляць, як яны выглядалі.

Навучэнцы Іказненскай школы вырашылі пазнаёміцца ??з ацалелымі замкамі Беларусі на свае вочы і адправіліся 16-17 красавіка на экскурсію. У вандроўку сабраліся вучні 7-9 класаў, іх настаўнікі і педагогі, якія раней працавалі ў школе. Такой вясёлай кампаніяй яны пабывалі ў Крэве, Гальшанах, Лідзе, Навагрудку, Міры і Нясвіжы.

За два дні атрымалася акунуцца ў свет сярэднявечча, пазнаёміцца ??з гістарычным мінулым беларускіх гарадоў і мястэчак, даведацца шмат новага пра замкі. Пасля паездкі  з'явілася жаданне больш даведацца пра іказненскія ўмацаванні,а можа, нават заняцца і рэканструкцыяй свайго замка. Што прыемна на шляху сустракаліся толькі добрыя людзі: кіроўца аўтобуса Радзевіч Э.С., адміністрацыя школы Гальшанаў, супрацоўнікі музеяў, турысцка-краязнаўчы цэнтр г. Ліды, і многія іншыя, заўсёды былі рады дапамагчы.

Я думаю, гэтая выправа надоўга запомніцца дзецям, і паўплывае добрым чынам на іх самасвядомасць.

Вячаслаў Кроп.

Фота парталу Браслаў.Бай прадастаўлена аўтарам.

© Braslaw.by — портал браславского региона, 2012 - 2021
Все права защищены. Полное или частичное копирование
материалов возможно только с указанием индексированной ссылки на ресурс.