Jump to navigation

Braslaw.by
Портал браславского региона
Поддержать Барахолка
  • Новости
  • Работа
  • Организации
  • Музей
  • Реклама
  • О нас

Форма поиска

Следите за нами в социальных сетях

Вы здесь

  1. Главная ›
  2. Новости ›

«Святар з фотаапаратам»: у музеі адкрылася выстава Паўла Валынцэвіча

«Святар з фотаапаратам»: у музеі адкрылася выстава Паўла Валынцэвіча
25.02.2019

У браслаўскім музеі традыцыйнай культуры 24 лютага адкрылася выстава здымкаў праваслаўнага святара Паўла Валынцэвіча «Фоталетапіс даўжынёй у паўстагоддзя ". На ёй можна пабачыць некалькі дзясяткаў унікальных здымкаў, зробленых з самага пачатку XX стагоддзя і да сярэдзіны 50-х гадоў.


Айцец Павел Валынцэвіч. Фота з сайта мёрскае праваслаўнае царквы

Айцец Павел Валынцэвіч. Фота з сайта мёрскае праваслаўнае царквы


Сярод здымкаў - лічбавыя копіі з аўтэнтычных негатываў аўтара і арыгіналы фота з сямейнага архіва яго ўнучкі, а таксама арыгінальныя негатывы на шкле з прыватных збораў мінскіх калекцыянераў Дзмітрыя Сярэбранікава і Ігара Сурмачэўскага. На фатаграфіях - паўсядзённае жыццё тых часоў - сямейныя партрэты, архітэктура і інтэр'еры храмаў, народныя святы і прырода.

valyncevicz_braslav3.jpg

valyncevicz_braslav6.jpg

valyncevicz_braslav5.jpg

На адкрыцці выставы даследчыкі спадчыны святара вышэйзгаданыя Дзмітрый і Ігар распавялі шмат цікавых фактаў пра жыццё творцы. Бацюшка быў цудоўным прапаведнікам, узорным сем'янінам з вельмі дапытлівым розумам. Павел Валынцэвіч меў сваю бібліятэку, якая была адкрыта для ўсіх вернікаў, выпісваў часопісы пра апошнія дасягненні навукі. Таксама святар пісаў карціны і абразы маслам, вёў прыватны дзённік. Адным з яго захапленняў была астраномія, уначы ён часта паказваў дзеткам сузор'і, а яго сям'я разам назірала за сонечным зацьменнем.

valyncevicz_braslav7.jpgvalyncevicz_braslav2.jpg

valyncevicz_braslav4.jpg

valyncevicz_braslav1.jpg

Але найлюбімейшай справай Валынцэвіча да скону дзён (памёр у 1962 годзе) была фатаграфія. Раім не абмінуць выставу ў музеі - яна будзе доўжыцца да 31 сакавіка.

тэкст і фота - Гальляш Сялява

 

© Braslaw.by — портал браславского региона, 2012 - 2021
Все права защищены. Полное или частичное копирование
материалов возможно только с указанием индексированной ссылки на ресурс.