Jump to navigation

Braslaw.by
Портал браславского региона
Поддержать Барахолка
  • Новости
  • Работа
  • Организации
  • Музей
  • Реклама
  • О нас

Форма поиска

Следите за нами в социальных сетях

Вы здесь

  1. Главная ›
  2. Новости ›

У браслаўскай гімназіі латышскім школьнікам расказалі пра Беларусь

06.01.2017

У браслаўскай гімназіі надовечы адбылося цікавае мерапрыемства, якое праходзіла ў рамках трансгранічнага супрацоўніцтва. Увесну 2016 нашы гімназісты ездзілі ў госьці ў Рыгу, дзе іх пазнаёмілі з латышскай культурай і традыцыямі, а сёлета ў калядны час прыняў гасцей Браслаў.


Латышскім школьнікам расказалі пра дасягненні беларускай культуры, пазнаёмілі з творчасцю паэта Максіма Багдановіча, а таксама прэзентавалі браслаўскі край і нашыя традыцыі, паспявалі песні па-беларуску.

Пасля гэтага гасцям паказалі імправізаваныя вячоркі, пазагадвалі загадкі, зладзілі ім майстар-клас па народных танцах пад дуду, пачаставалі беларускай кухняй. А назаўтра школьнікаў чакалі экскурсіі па горадзе, і музей традыцыйнай культуры. Словам, такія нефармальныя сустрэчы напраўду ўмацоўваюць сувязі паміж рознымі краінамі.

 

Шмат фота ТУТ

 

Галляш Сялява.

Фота аўтара

© Braslaw.by — портал браславского региона, 2012 - 2021
Все права защищены. Полное или частичное копирование
материалов возможно только с указанием индексированной ссылки на ресурс.