Jump to navigation

Braslaw.by
Портал браславского региона
Поддержать Барахолка
  • Новости
  • Работа
  • Организации
  • Музей
  • Реклама
  • О нас

Форма поиска

Следите за нами в социальных сетях

Вы здесь

  1. Главная ›
  2. Новости ›

У браслаўскім музеі традыцыйнай культуры адкрылася выстава строяў, даспехаў, зброі (фота, відэа)

10.03.2014

Усім браслаўчанам і гасцям горада знаёмы традыцыйны фестываль сярэдневечнай культуры “Меч Брачыслава”, які праводзіцца на Замкавай гары. Дарэчы, сёлета ён будзе праходзіць у межах Зарніц 31 мая. На фестывалі штогод паказваюць свае вырабы і майстэрства валодання зброяй розныя клубы гістарычнай рэканструкцыі. Адным з такіх частых гасцей стаў народны клуб “Варгенторн” з Віцебска, які нядаўна прадставіў у музеі традыцыйнай культуры выставу “Шляхамі гісторыі”.


Кіраўніком клуба, які існуе ўжо больш за 10 гадоў, з’яўляецца наш зямляк Сяргей Бабенка, які калі яшчэ жыў у Браславе, зацікавіўся беларускай і скандынаўскай культурай даўніх часоў. Мужчына займаецца рэканструкцыяй строяў, лічыцца выдатным майстрам па скуры, цікавіцца традыцыйнымі музычнымі інструментамі.

У “Варгенторна” шмат праектаў, адзін з якіх, напрыклад, прысвечаны рэканструкцыі культуры і побыту віцебскага мяшчанства (“Віцебская харугва”). А ў мэтах папулярызацыі гісторыі і як удалая спроба паказаць, чым займаецца клуб, яго члены падрыхтавалі перасоўную экспазіцыю “Шляхамі гісторыі”. Яна прысвечана днепра-дзвінскага рэгіёну ў перыяд ранняга сярэднявечча IX-пач. XI стст.

На адкрыцці выставы Сяргей цікава расказаў пра прадстаўленыя камплекты латгальскіх і варажскіх строяў, упрыгожванні, даспехі і зброю, якія выкарыстоўваліся ў той час. Не засталіся абыякавымі наведвальнікі да калекцыі шлемаў, мячоў і стрэл. А асобным прыемным сюрпрызам, асабліва для дзяцей, стала магчымасць сфатаграфавацца ў ваярскіх даспехах, з мячом і шчытом.

Шчыра кажучы, экспазіцыя “Шляхамі гісторыі” – гэта тое, пра што складана расказаць, лепш яе пабачыць на свае вочы. Менавіта таму музей традыцыйнай культуры запрашае браслаўчан і гасцей горада наведаць гэтую выставу, якая будзе працаваць да пачатку красавіка.

 

Гальляш Сялява.

Фота аўтара.

Відэа Ільлі Вашкеля

© Braslaw.by — портал браславского региона, 2012 - 2021
Все права защищены. Полное или частичное копирование
материалов возможно только с указанием индексированной ссылки на ресурс.