Jump to navigation

Braslaw.by
Портал браславского региона
Поддержать Барахолка
  • Новости
  • Работа
  • Организации
  • Музей
  • Реклама
  • О нас

Форма поиска

Следите за нами в социальных сетях

Вы здесь

  1. Главная ›
  2. Новости ›

У Браславе цэлы тыдзень праходзіў міжнародны этнаграфічны лагер

У Браславе цэлы тыдзень праходзіў міжнародны этнаграфічны лагер
25.11.2019

У Браславе цэлы тыдзень праходзіў міжнародны этнаграфічны лагер "Этнолетник-2019», які арганізавалі «Браслаўскае раённае аб'яднання музеяў" у супрацоўніцтве з Даўгаўпілскім краявым ўпраўленнем культуры і «Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеем-запаведнікам" у рамках праекта "Вывучэнне і захаванне традыцыйных рамесных навыкаў жыхароў даліны Дзвіны / Даўгавы і перадача іх будучаму пакаленню».


У верасні ў рамках гэтага праекта збіраў гасцей Полацк. Гэнае мерапрыемства наведалі 10 браслаўчан. А з 19 лістапада на тыднёвае мерапрыемства музеі Браслава прынялі гасцей з Латвіі і Полацка.

let.jpg

Удзельнікі этнаграфічнага лагера пазнаёміліся з традыцыямі Браслаўшчыны - для іх правялі шмат майстар-класаў па саломапляценні, працы са скурай і глінай, паказалі якія музычныя інструменты вядомыя ў нашым рэгіёне.

let2.jpg

У праграме было шмат экскурсій па горадзе і раёне - у Друю, Далёкія, Дрысвяты, дзе для гасцей праводзілі канцэрты з конкурсамі.

let3.jpg

БОЛЬШ ЗДЫМКАЎ МОЖНА ЗІРНУЦЬ ТУТ

Арганізатары выказваюць падзяку калектыву "Сноп захапленняў" з Далёкаўскага клуба-бібліятэкі, дзяцячаму фальклорнаму калектыву "Ладушкі" са Слабодкаўскага этнаграфічнага цэнтра, народнаму фальклорнаму калектыву "Вярба" з Дрысвяцкага СДК, Эме Шавэле, Марыне Васіллевай, ксяндзу Сяргею Сурыновічу, майстрам Шыкалавай Веры, Шлабун Марыі, Лук'янец Валянціне, Парахневіч Наталлі, Дарафейчык Ларысе, Міхновіч Жане, Маланаву Барысу і Лабуцю Руслану, а таксама супрацоўнікам Браслаўскага музейнага аб'яднання: Базарэвіч Ганне,Пінчура Святлане і Васіллевай Дар'і.

Гальляш Сялява

фота Марыя Кар'яла

© Braslaw.by — портал браславского региона, 2012 - 2021
Все права защищены. Полное или частичное копирование
материалов возможно только с указанием индексированной ссылки на ресурс.