Jump to navigation

Braslaw.by
Портал браславского региона
Поддержать Барахолка
  • Новости
  • Работа
  • Организации
  • Музей
  • Реклама
  • О нас

Форма поиска

Следите за нами в социальных сетях

Вы здесь

  1. Главная ›
  2. Новости ›

У краязнаўчым музеі Браслава працуе выстава, прысвечаная I сусветнай вайне

18.03.2015

Цікавая выстава, прысвечаная Першай сусветнай вайне, адкрылася нядаўна ў гісторыка-краязнаўчым музеі. На ёй прадстаўлены архіўныя дакументы і фотаздымкі з фондаў установы, а таксама прадметы, звязаныя з тымі часамі – шаблі, спражкі, процівагаз, карты мясцовасці і іншае.


На адкрыцці мерапрыемства навуковы супрацоўнік музея Ілля Вашкель расказаў пра трагічныя падзеі, якія паўплывалі на лёс нашага рэгіёну, пра Нарачанскую і Відзаўскую вайсковыя аперацыі.
Таксама Ілля пазнаёміў наведвальнікаў з фотавыставай пастаўскага майстра Андрэя Мацура “Нябачныя помнікі вялікай вайны”. Фатограф больш за год ездзіў па былой лініі фронту і здымаў маўклівыя звесткі далёкай вайны — зруйнаваныя доты, воінскія захаванні, траншэі, рэшткі калючага дроту, прабітыя каскі. Пабываў ён у Пастаўскім, Мядзельскім, Вілейскім, Браслаўскім, Смаргонскім, Баранавіцкім раёнах, у некаторыя месцы вяртаўся некалькі разоў. Яго экспазіцыя складаецца з 55 работ, але на выставе прадстаўлены крыху больш за 20 кадраў.
Музей ласкава запрашае наведаць новую выставу, якая будзе дзейнічаць да 5 красавіка.

Галляш Сялява.
Фота аўтара.

© Braslaw.by — портал браславского региона, 2012 - 2021
Все права защищены. Полное или частичное копирование
материалов возможно только с указанием индексированной ссылки на ресурс.