Jump to navigation

Braslaw.by
Портал браславского региона
Поддержать Барахолка
  • Новости
  • Работа
  • Организации
  • Музей
  • Реклама
  • О нас

Форма поиска

Следите за нами в социальных сетях

Вы здесь

  1. Главная ›
  2. Новости ›

У Полацку адкрылася выстава мастака з Браслаўшчыны Яна Рыдзікі (фота)

22.11.2013

Пра знакамітага мастака Яна Рыдзіку з Барадзінічаў нашы партал ужо пісаў летась. Гэты чалавек фактычна ўсё жыццё правёў у роднай вёсцы. Сёлета майстру жывапісу споўнілася 76 гадоў, і такі паважны ўзрост – добрая падстава, каб працы мужчыны ведалі далёка за межамі Браслаўшчыны.


Ён неаднойчы ўдзельнічаў у выставах браслаўскага музейнага таварыства, а некаторыя яго працы знаходзяцца ў музеях Беларусі і прыватных калекцыях асобаў з суседніх краін. Піша Ян Антонавіч ужо даўно, але праз сваю сціпласць і стан здароўя не ўдзельнічае ў адкрыцці ўласных выставак. Таму такому творчаму чалавеку быў патрэбны сябар, які б дзяліўся цудоўнымі творамі мастацтва з шырэйшай аўдыторыяй.

У арганізыцыі выставак актыўна прымае ўдзел каталіцкі святар Сяргей Сурыновіч з Друі. Ён сам піша карціны, і збірае калекцыю жывапісу, у якой ёсць творы вядомых мастакоў Беларусі. У тым ліку і маляўнічыя палотны Я.Рыдзікі, якога ён лічыць выбітным творцам. Менавіта таму было прынята рашэнне, што чароўныя пейзажы нашага краю мусяць пабачыць не толькі мясцовыя жыхары, і дзеля гэтага падрыхтаваў выстаўку з некалькіх дзясяткаў яго твораў. Ян Антонавіч праз сваю сціпласць лічыць свае творы аматарскімі, што нельга сказаць пра мастацтвазнаўцаў і крытыкаў, якія адносяць яго працы да найлепшых прыкладаў беларускага жывапісу, пра што можна было пачуць на адкрыцці выстаўкі.

Яна пачала свой шлях з полацкага цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур, дзе супрацоўнікі пазнаёмілі прысутных з біяграфіяй аўтара, яго творчымі пошукамі, а друйскі музычны гурт “Віёла” у дзве скрыпкі стварыў дзівосную святочную атмасферу. Дырэктар цэнтра Валянціна Крук павітала ўдзельнікаў імпрэзы і папрасіла перадаць Яну Антонавічу зычэнні моцнага здароўя і новых твораў. Таксама цёплыя словы пра карціны аўтара сказалі запрошаныя мастацтвазнаўца і вядомая беларуская пісьменніца Ірына Жарнасек. На мерапрыемстве прысутнічалі госці з Верхнядзвінску і Мінску.

Варта сказаць, што далей выстаўка накіруецца ў Бешанковічы, затым у мінскі музей імя Багдановіча, а ў перспектыве за мяжу – у Рыгу, Вільнюс і Варшаву.

Гальляш Сялява.

Фота аўтара.

© Braslaw.by — портал браславского региона, 2012 - 2021
Все права защищены. Полное или частичное копирование
материалов возможно только с указанием индексированной ссылки на ресурс.