У сярэдзіне 70-х у Браславе ля Замкавай гары зваліўся верталёт (фота)
У сярэдзіне 1970-х гг. у Браславе здымалі кіно "Чудо с косичками", у якім быў задзейнічаны верталёт! Дык вось падчас палёту над Замкавай гарой, ён быццам зачапіўся лопасцямі за дрэвы і кульнуўся пад гару (месца непадалёк ад помніка на магіле Нарбута).
Па словах відавочцы, пілот паспрачаўся (на скрыню каньяку) з адным з удзельнікаў здымачнай групы, што здолее прызямліцца на валу замчышча. Але не трапіўшы ў належнае месца, апарат нахіліўся і скаціўся з гары.
На шчасце абыйшлося без чалавечых ахвяр, выбуху і пажару. Але за імгненне да гэтага, з прыбіральні, якую ўшчэнт разбурыў верталёт, выйшаў гаспадар хаты. Справай займалася КДБ, пілота пажыццёва дыскваліфікавалі, а далей ён ціха працаваў слесарам на рамонтным заводзе. Вось такая рэальная гісторыя.
Ганна Базарэвіч, Міхал Ставіцкі.
Фота Т. Панцялейка.