У Зараччы адслужылі паніхіду па загінулых героях
19.11.2015
Нядаўна на брацкіх могілках у Зараччы, дзе пахаваныя воіны, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны, сабраліся навучэнцы, педагогі Урбанскай школы і настаяцель храма Успення Прасвятой Багародзіцы пратаіерэй Анатолій Іваноў.
Сустрэча была прысвечана 70-годдзю Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Айцец Анатолій адслужыў паніхіду, і звярнуўся да школьнікаў са словамі: “Мы заўседы павінны памятаць пра загінулых. Дзякуючы іх подзвігу, мы жывём у незалежнай краіне, маем магчымасць вучыцца, размаўляць на сваёй мове, развіваць сваю культуру, захоўваць сваю веру”.
Галіна Дудзевіч,
настаўніца Урбанскай ДССШ