Jump to navigation

Braslaw.by
Портал браславского региона
Поддержать Барахолка
  • Новости
  • Работа
  • Организации
  • Музей
  • Реклама
  • О нас

Форма поиска

Следите за нами в социальных сетях

Вы здесь

  1. Главная ›
  2. Новости ›

Ва Урбанах зладзілі Бульба-шоў

03.11.2016

Немагчыма ўявіць сабе беларусаў без бульбы. Для многіх з нас яна стала другім хлебам. Менавіта гэта і ёсць прычынай папулярнасці гэтай гародніны. Не абыйшлі яе ўвагай і навучэнцы Урбанскай школы. “Бульба-шоў” - пад такой назвай прайшла забаўляльная праграма напярэдадні восеньскіх канікул .


Якіх толькі страў не прыгатавалі на свята з бульбы: дранікі, бабка, калдуны, пірагі, кісель з бульбяным крухмалам, нават дамашнія чыпсы. Чарговая кулінарная праграма прыйшлася даспадобы і дзецям,і бацькам, якія ў чарговы раз дэманстравалі сваё майстэрства. Духмяны пах самаробных дэлікатэсаў на працягу амаль дзвюх гадзін стымуляваў апетыт прысутных, а ўдзельнікі з імпэтам і лоўкасцю афіцыянтаў рэкламавалі кожную страву, распавядалі пра яе карысць і смак. А якіх толькі жартоўных нумароў не прысвяцілі яны бульбе: малодшыя школьнікі інсцэніравалі гісторыю пра каралеву Картолію і Алёшу, які не жадаў ісці капаць бульбу, сярэднія спаборнічалі ў конкурсах гаспадароў і садаводаў, а дзевяцікласнікі пад гукі мелодыі сцвярджалі ў адзін голас:  

Бульба сёння, бульба ўчора,
А без бульбы проста гора.

І пакуль аб шчасці марым
Бульбу варым, бульбу жарым.

Напрыканцы праграмы прайшла дэгустацыя страўsmiley

© Braslaw.by — портал браславского региона, 2012 - 2021
Все права защищены. Полное или частичное копирование
материалов возможно только с указанием индексированной ссылки на ресурс.